Музыка11

Хіты The Beatles па-беларуску прагучалі на «Спеўным сходзе» ў Вілейцы ФОТЫ

У Вілейцы 16 лютага прайшоў чарговы «Спеўны сход». Яго тэмай сталі песні The Beatles у перакладзе на беларускую мову, піша МЛЫН.BY.

Ансамбль гітарыстаў «Адэліта» мясцовай школы мастацтваў выканаў папуры на хіты Бітлз. Потым выступіў паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў, які пераклаў хіты вядомага гурту на беларускую мову.

Арганізатарка «Спеўнага сходу» Эла Кулеш не чакала такой цікавасці да мерапрыемства. На «Сход» прыйшло больш дарослых віляйчан, чым моладзі.

— Для мяне — гэта мая маладосць, — падзяліўся з карэспандэнтам МЛЫН.BY жыхар Вілейкі Уладзімір. — Яшчэ з 1960-х я адчуваў патрэбу зразумець, пра што іх песні. І таму, убачыўшы афішу мерапрыемства, не мог не прыйсці сюды. І гэта выдатна — бо менавіта сёння я зразумеў, як люблю Бітлз.

Музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў спецыяльна прыехаў на «Спеўны сход» у Вілейку.

— Бітлз — гэта мая самая вялікая любоў. Я пераклаў на беларускую мову 16 іх песень. Калі перакладаеш свой любімы гурт, то пачынаеш разумець яго па-іншаму, адкрываючы для сябе зусім іншую сутнасць яго творчасці, — адзначыў Мікіта Найдзёнаў. — Калі ведаеце матывы — спяваем разам.

«Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб выканаць беларускія песні. У Вілейцы гэты праект арганізуе і праводзіць Эла Кулеш. Кожная сустрэча тэматычная, дзе аб'яднаўшыся, мясцовыя жыхары спяваюць песні, якія з'яўляюцца спадчынай беларускай музычнай культуры і не толькі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць