Гомельскі амапавец у свой выхадны прадухіліў згвалтаванне проста пад балконам
20 лютага ў Навабеліцы (Гомель) прапаршчык Андрэй Ваявода прадухіліў згвалтаванне і злавіў 20-гадовага гвалтаўніка.

Амапавец пачуў жаночыя крыкі, знаходзячыся дома. Ён хутка выскачыў на вуліцу і ўбачыў, як пад балконам першага паверха суседняга дома мужчына прыціснуў да зямлі жанчыну.
Пабачыўшы міліцыянта, гвалтаўнік паспеў усхапіцца, нацягнуць штаны і кінуцца наўцёкі. Уцякач не рэагаваў на крыкі «Стой, міліцыя!» і схаваўся ў пад'ездзе шматпавярховіка. Гвалтаўнік паспеў дабегчы да ўласных дзвярэй, але адкрыць іх не паспеў — Андрэй Ваявода затрымаў хлопца. Прапаршчык утрымліваў яго да прыбыцця міліцэйскага нараду.
Затрыманым аказаўся гамяльчук 1998 года нараджэння. Распачалі крымінальную справу.
-
Беларус фатальна пазнаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчынай. Ужо завязваліся адносіны — як раптам кавалер страціў $28 тысяч
-
У Мастах п'яныя мужыкі стралялі з кватэры з пнеўматыкі. І трапілі ў суседскі «Опель»
-
Мінскі прадпрымальнік пазычыў у знаёмых 55 тысяч рублёў на бізнэс — і прайграў усё ў анлайн-казіно
Каментары