Здарэнні33

Засек былую жонку, а пасля сам сябе катаваў: падрабязнасці жорсткага забойства пад Новы год

Падрабязнасці жудаснай і сумнай гісторыі ўзгадвае sb.by.

Адбылося ўсё 30 снежня 2017 года. У міліцыю паступіў званок: у пасёлку Сасновы Бор, што пад Светлагорскам, здарылася бяда. Невядомыя напалі на кватэру пенсіянераў: мужчыну катавалі, а яго жонку жорстка забілі.

73-гадовага пацярпелага К. шпіталізавалі. У яго былі нажавыя раненні на грудзях, электрычныя апёкі пальцаў рук. Пенсіянер распавёў: уварваліся двое ў масках, далей ён не памятае. У суседнім пакоі ляжаў труп яго жонкі, якую нібыта забілі нападнікі.

Вось толькі на справе ўсё было зусім не так.

Следчых засмуцілі некаторыя моманты. Нічога не бачылі і не чулі суседзі. У кватэры не было слядоў барацьбы. Па словах пацярпелага, яго трымалі за голае цела і білі токам тыя невядомыя нападнікі. Але ж у такім выпадку электрычны разрад атрымаў бы і сам «кат».

У выніку К. прызнаўся яшчэ ў бальніцы — нападнікаў ён выдумаў.

Выявілася, жонку забіў сам мужчына.

К. быў ваенным пенсіянерам, ураджэнцам Расіі, меў за плячыма некалькі шлюбаў, але асабістае жыццё ўсё не ладзілася. Шлюб з беларускай Валянцінай таксама разваліўся. Але пара набыла кватэру ў пасёлку Сасновы Бор. Куплялі на грошы жанчыны, але аформілі на мужа.

Пасля пара развялася. Жанчына засталася ў Беларусі, К. з’ехаў у Расію.

Праз 10 гадоў Валянціна захацела прадаць кватэру. К. быў не супраць, вярнуўся ў Беларусь, каб разабрацца з дакументамі. Але кватэра штосьці не прадавалася… І скончылася ўсё тым, што пажылая пара пачала зноў жыць разам. Вырашылі паспрабаваць яшчэ раз.

Суседзі казалі, што алкаголем ніхто з пенсіянераў не злоўжываў. Але былі іншыя праблемы — К. нібыта не вельмі хацеў траціць свае грошы на агульны побыт, за ўсё плаціла Валянціна. І ежа, і камунальныя паслугі аплачваліся жанчынай.

Валянціна не маўчала, выказвала К. свае прэтэнзіі. Ізноў пачаліся сваркі. Размовы пра продаж кватэры таксама скончваліся скандаламі.

Увечары 29 снежня Валянціна папрасіла К. адрамантаваць швабру. Раніцай той узяў сякеру і пачаў працу.

«Валянціна ў гэты час ляжала ў сваім пакоі на ложку і паклікала. Стала выказваць прэтэнзіі … Больш не вытрымаў здзекаў і ўдарыў яе сякеркай … зверху вастрыём па галаве, а потым яшчэ збоку. Валянціна спрабавала закрыцца рукамі ад удараў, але потым заціхла і засталася ляжаць на ложку. Зразумеў, што яна мёртвая», — казаў пасля К.

Мужчына вырашыў інсцэніраваць рабаванне. Узяў дрот, агаліў яго, прывязаў да пальцаў і ўставіў у разетку. Ад удару токам страціў прытомнасць (а адзін з пальцаў пасля ампутавалі).

Затым мужчына параніў сабе грудзі нажом і выклікаў міліцыю.

Пасля ў пенсіянера знайшлі псіхічнае растройства. Але экспертыза паказала, што падчас забойства і пасля яго мужчына ўсё ж разумеў, што робіць.

У выніку К. асудзілі на 11 гадоў калоніі узмоценанага рэжыму.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў8

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць