Улада

Аварыя з удзелам машыны з картэжу прэзыдэнта

Аднак ДАІ не дае пра яе інфармацыі.

Аднак ДАІ не дае пра яе інфармацыі.

У аўторак 6 чэрвеня каля 11-й гадзіны раніцы на скрыжаваньні вуліцаў Першамайскай і Чырвонаармейскай адбылася аўтамабільная аварыя з удзелам машыны з картэжу А.Лукашэнкі. У канцы вуліцы Чырвонаармейскай знаходзіцца гараж прэзыдэнтуры, таму гэтым маршрутам машыны картэжу праяжджаюць штодзённа. Прычым, як кажуць мясцовыя жыхары, звычайна на даволі высокай хуткасьці.

Чорны мікрааўтобус з танаваным шклом з картэжу сутыкнуўся зь легкавіком «пэжо». У выніку аварыі ў легкавіка быў моцна пашкоджаны перад, у мікрааўтобуса – бок.

Каб аказаць дапамогу пацярпеламу, на месца аварыі прыехала «хуткая». Разьбітае «пэжо» амаль да вечара прастаяла непадалёк ад месца аварыі.

На жаль, нам не ўдалося высьветліць, кіроўца якой з машынаў пацярпеў і хто быў вінаваты ў здарэньні. Ва Ўпраўленьні ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму карэспандэнту «НН» было заяўлена: «Здарэньня ў гэтым месцы не зафіксавана».

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць