Здарэнні77

У Лелікаве пад Кобрынам згарэла старая драўляная царква, строгі і элегантны палескі шэдэўр

Вялікая страта для культурнай спадчыны: у нядзелю згарэла Дзмітраўская царква XVIII стагоддзя ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна. Яна належала да плеяды драўляных цэркваў, збудаваных у характэрным заходнепалескім стылі. Іх будавалі яшчэ ў часы Уніі.

Калі на месца прыбылі ратавальнікі, з-пад даха драўлянага будынка ішоў дым, а ўнутры будынка быў агонь, паведамляе МНС.

Настаяцель храма распавёў, што пра пажар яму паведамілі па тэлефоне. Унутр царквы трапіць было немагчыма з-за шчыльнага дыму і высокай тэмпературы.

Пажар быў ліквідаваны. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 кв.м, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Пацярпелых няма.

Так царква выглядала да пажару:

Фота fotobel.by.
Фота hram.by.

У спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА прапаноўвалася ўнесці пяць культавых драўляных храмаў Берасцейшчыны. Характэрны стыль — строгі і элегантны адначасова, у якім спалучыліся народныя традыцыі і адгалоскі барока — вылучае старыя цэрквы гэтага рэгіёна. Яны непаўторныя.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць