Здароўе44

«Яны круцейшыя за нас!» — навошта аптэкі «Адэль» бяруць на працу пенсіянераў

Сетка аптэк «Адэль» запусціла ў Беларусі праект «Старэйшы спецыяліст», натхніўшыся, з аднаго боку, паспяховымі кейсамі замежных кампаній, а з другога — назiраннем за стылем жыцця сучасных сталых беларусаў.

Праект разлічаны на адкрыццё новых вакансій спецыяльна для людзей старэйшага ўзросту і стварэнне магчымасцяў для развіцця і актыўнага ладу жыцця пенсіянераў. На працу запрашаюць фармацэўтаў, правізараў, а таксама адміністратараў-кансультантаў.

Дарэчы, для працы на пасадзе адміністратара гандлёвай залы аптэкі не абавязкова мець фармацэўтычную адукацыю. Гэта значыць, што ў кастынгу могуць узяць удзел усе, каму ўжо ёсць 55 гадоў, не зважаючы на ранейшую прафесію.

Пенсіянераў не проста запросяць на працу ў найлепшыя аптэкi сеткi, а створаць умовы для паспяховай кар'еры, дадуць доступ да атрымання новых ведаў.

З удзельнікамі праекта, а таксама з супрацоўнікамі сеткі аптэк «Адэль» старэйшага ўзросту — фармацэўтамi, правiзарамi i адмiнiстратарамi — будуць працаваць вядомыя стылісты, эксперты ў галіне здаровага ладу жыцця, фітнэсу, іміджмэйкеры. Мэта праекта, як тлумачаць арганізатары, — змяніць стаўленне да ўзросту на рынку працы ў Беларусi і зламаць стэрэатып, праз які людзі ў 50+ становяцца непатрэбныя працадаўцам.

«Першую заяўку на ўдзел у праекце мы атрымалi яшчэ да абвяшчэння кастынгу. Нам патэлефанаваў мужчына. Прачытаўшы анонс у газеце, ён не паверыў, што такое магчыма. Патэлефанаваў, каб даведацца, ці праўда гэта. Навiна пра праект разляцелася хутка — спрацавала сарафаннае радыё, — распавядае каардынатар праекта Юлія Шпак. — Высветлілася, што гэтаму мужчыне 63 гады і ў яго тры вышэйшыя адукацыі. Раней ён працаваў выкладчыкам, але з выхадам на пенсію застаўся за бортам».

На думку каардынатара праекта, так не павінна быць. Павінен мінуць той час, калi запрашэнне на працу ва ўзросце 55+ выклiкае здзiўленне.

Сёння многія пенсіянеры — актыўныя: яны падарожнічаюць, карыстаюцца інтэрнэтам, вучаць замежныя мовы, вядуць спартыўны лад жыцця, атрымлiваюць новыя прафесii, займаюцца бiзнэсам.

Юлія Шпак, каардынатар праекта.

«Мы шмат гаворым пра маладое пакаленне. Але можна сказаць, што сёння таксама час новага пакалення дарослых людзей. Толькі працягваюць ставiцца да яго, як да папярэдніх, — тлумачыць Юлія. — Менавіта таму мы і вырашылі даць шанец сучасным дарослым людзям як мага даўжэй заставацца запатрабаванымі ў грамадстве».

З чаго ўсё пачалося

Трэба разумець, што «Адэль» — гэта не зусім класічныя аптэкі.

«Сёння гэта сучасныя мінімаркеты, куды прыходзяць людзі, якія сочаць за сваім здароўем, каб купіць не толькі лекі, але і ўсё тое, што дапамагае захоўваць здароўе, фiзiчную форму i прыгажосць пры хуткім рытме жыцця: вітаміны, касметыку, медыцынскую тэхніку, прадукты харчавання, — расказвае Юлія Шпак. — Пакупнiкi — мы з вамi — сучасныя, дарослыя, патрабавальныя клiенты, якiя хочуць разлiчваць як на экспертную фармацэўтычную дапамогу ля першага стала, дзе адпускаюць лекi, так i на ўважлiвую, кампетэнтнyю кансультацыю ў гандлёвай зале аптэкi. I вось тут патрэбныя людзi, якiя змогуць натхняць сваiм стаўленнем да жыцця, вопытам, стылем, жыццёвай сiлай i незалежнасцю ад стэрэатыпаў — то бок дарослыя людзi. Не заўсёды ў маладога кансультанта можа хапiць досведу пачуць i адчуць, што трэба спрактыкаванаму, упэўненаму сучаснаму клiенту».

На сустрэчы з прэтэндэнтамі.

З гэтага і ўзнікла ідэя запрасіць на працу спецыялістаў з багатым досведам, з асабiстым пазiтыўным стаўленнем да жыцця. Стылёвых, адукаваных, упэўненых у сабе і з жаданнем паспяхова рэалізоўвацца ў прафесіі.

Як гэта будзе працаваць

«Мы пачалі супрацоўнічаць з «Цэнтрам актыўнага даўгалецця», пазнаёміліся з яго актыўнымі ўдзельнікамі і пераканалiся, што думаем пра пенсіянераў стэрэатыпамі. А яны, уявіце сабе, у 1000 разоў круцейшыя за нас!» — кажа Юлія.

На кастынг, які абвясціла «Адэль», прыйшлі 483 заяўкі. Самай старэйшай прэтэндэнтцы на вакансію кансультанта — 81 год. У матывацыйным лісце яна напісала, што вучыць замежныя мовы і займаецца трыятлонам, таму адпрацаваць чатыры гадзіны (палову змены) на нагах і вывучыць багаты асартымент для яе абсалютна не праблема.

«Я яшчэ вашых маладых перастаю», — кажа яна. І перастаіць жа!

15 найлепшых прэтэндэнтаў па выніках сумоўя атрымаюць магчымасць прайсці адмысловыя навучальныя курсы. Пяцёра выпускнікоў, якія найбольш паспяхова яго завершаць, змогуць працаўладкавацца ў сетку аптэк «Адэль».

«Хачу падкрэсліць, што гэты праект не сацыяльны. У нас няма мэты шкадаваць гэтых людзей, ісці на саступкі. Хутчэй наадварот: мы хочам даць годную працу з годным заробкам і магчымасцямi ў кампанii, якая ўваходзіць у лiк найлепшых працадаўцаў краiны па вынiках прафесiнай прэміі «HR Брэнд Беларусь». Таму і патрабаванні ў нас адпаведныя, але аднолькавыя да ўсiх супрацоўнiкаў», — звяртае ўвагу Юлія Шпак.

Навучальны курс складаецца з васьмі дысцыплін. У першую чаргу — профільныя прадметы. Навучэнцы вывучаць асартымент аптэк і пройдуць трэнінгі па продажах. Дарэчы, з удзельнікамі будуць працаваць таксама стылісты і фітнэс-трэнеры. Апошнія раскажуць, як правільна харчавацца і весці здаровы лад жыцця. Будзе працаваць і псіхолаг, які дасць навык эфектыўнай камунікацыі, раскажа пра асаблівасці працы з людзьмі, а таксама дапаможа вярнуць упэўненасць, змянiць стаўленне да ўзросту.

Навучальны курс будзе доўжыцца паўтара месяца, пры канцы мая навучэнцаў чакаюць стажыроўка i экзамен.

«Праект пакуль ахоплівае толькі Мінск. Шчыра кажучы, мы не ведаем, якiм будзе вынiк. Але абяцаем, што ў вераснi дамо праўдзівую справаздачу, ці змаглі людзі ўзросту 55+ знайсці сябе ў прафесіі кансультанта і пачаць эфектыўна працаваць. А таксама, цi змагла камерцыйная кампанiя стварыць умовы для працы дарослых людзей. Калі будзе поспех, мы зможам размаўляць з найлепшымi беларускiмi брэндамi і буйнымi кампанiямi пра далучэнне да праекта. I ў гэтым мы бачым рэальную магчымасць змянiць даўно састарэлы стэрэатып, звязаны з узростам», — падсумоўвае Юлія Шпак.

Каментары4

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі36

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны вецер нарабіў бяды ў розных рэгіёнах Беларусі

З Лошыцкага яра знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору19

Лукашэнка заявіў, што Масты лепшыя за Парыж20

Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам33

Беларуская экс-гімнастка Курыльская спрабуе адсудзіць у хакеіста Стася нерухомасць у Маскве і 495 тысяч даляраў7

Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Мінску здымаюць ролік пра дрыфт з пілотамі замежжа. Таму рух транспарту будуць перакрываць2

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне25

Ціханоўская: Сёння дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі36

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Галоўнае
Усе навіны →