Грамадства

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт, які апошні год правёў пад арыштам у Сербіі, вызвалены і эвакуяваны ў Еўрасаюз. 2 лістапада ён разам са сваімі адвакатамі правёў прэс-канферэнцыю ў Берліне, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Андрэй Гнёт пасля вызвалення. Фота Ганны Маціеўскай

Андрэй Гнёт некалькі хвілін пералічваў усіх, хто меў дачыненне да ягонага вызвалення. Падчас знаходжання ў Сербіі яго абаранялі 8 юрыстаў і адвакатаў. Акрамя таго, ён падзякаваў Святлане Ціханоўскай, Паўлу Латушку, дэмакратычнай супольнасці. Асаблівая падзяка прагучала на адрас урада Германіі і персанальна Олафа Шольца. Словы падзякі былі выказаныя нават ураду Сербіі «за добрую волю і скаардынаваную працу ў апошнія дні». 

«Я атрымаў вельмі спецыфічны вопыт. Год я змагаўся, каб выратаваць сваё жыццё. Увесь год мяне нібыта не чулі… Калі б не Апеляцыйны суд, мяне даўно б экстрадзіравалі і адправілі б на катаванні і смерць, — заявіў Гнёт. — Я лічу, што сербскім уладам варта звярнуць увагу на сербскае правасуддзе».

Тым не менш:

«Я лічу, што Сербія — усё-такі еўрапейская краіна, яе месца ў еўрапейскай сям’і, нягледзячы на тое, што адбылося са мной. Я хачу, каб мой прыклад стаў першым і апошнім прыкладам таго, як несправядліва ўлады могуць абыходзіцца з беларусамі ў выгнанні. Гэта тычыцца не толькі Сербіі, але і іншых краін, якія не заўсёды ўважліва ставяцца да беларусаў», — кажа Гнёт.

Ён расказаў і пра тое, як вяліся перамовы з палітычным кіраўніцтвам Сербіі наконт вызвалення Андрэя Гнёта:

«Дыпламаты ўсяго Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады кантактавалі з сербскімі ўладамі, каб мяне вызваліць.

Самая галоўная падзея адбылася на Генасамблеі ААН у ЗША некалькі тыдняў таму, калі каманда Святланы Ціханоўскай устанавіла прамы кантакт з адміністрацыяй прэзідэнта Вучыча. І Дзяніс Кучынскі, які падтрымліваў гэты кантакт.

Сербскі бок праявіў сябе вельмі эмпатычна, уважліва. Тое, што я апынуўся тут і цяпер, а не ў беларускай турме, — прамое наступства гэтых кантактаў і перамоў», — адзначыў Гнёт.

Але выезд з Сербіі не адбываўся ў ардынарным рэжыме:

«Я не пакінуў Сербію, як звычайны чалавек. Гэта не было, што я проста ўзяў чамадан і паехаў у аэрапорт. Намеснік нямецкага амбасадара ў Сербіі суправаджаў мяне ў аэрапорт на ўласным транспарце, а пасля я сустракаўся з сербскімі прадстаўнікамі ў аэрапорце Ніколы Тэсла.

Мне забяспечылі праходжанне пашпартнага кантролю, і таксама, што важна, да мяне быў прыстаўлены персанальны паліцэйскі. Мне казалі, што мне можа пагражаць фізічная небяспека, таму сербскі паліцэйскі суправаджаў мяне да самага самалёта. Я першым зайшоў у абсалютна пусты самалёт — больш ВІП, чым бізнэс-клас.

Хачу расказаць цікавую гісторыю. Паліцэйскі прапанаваў 2 опцыі знаходжання ў аэрапорце. Магу пабыць у зале чакання і ён будзе мяне ахоўваць тут, або мы можам пайсці ў паліцэйскі ўчастак і пабыць з ягонымі калегамі. Пасля года знаходжання ў зняволенні я не мог яму адмовіць.

Ён прывёў мяне ў той жа пакой, што і год таму пры затрыманні. «О божа, у мяне дэжавю», сказаў я, — згадвае Андрэй Гнёт. — Але вялікае адрозненне ў тым: калі першы раз да мяне ставіліся як да жывёлы, то цяпер — як да блізкага сябра. Мы правялі паўтары гадзіны разам». 

У той жа час, як сцвярджаюць юрысты, экстрадыцыйная працэдура ў дачыненні да Андрэя Гнёта ў Сербіі яшчэ працягваецца, змянілася толькі мера ўтрымання. А працэдура тэрміну даўніны не мае: яна можа заняць і год, і дзесяць гадоў.

41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб'яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі, калі прыляцеў у Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпала ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадзіраваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка 2024 года Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта пераглядалася яшчэ некалькі разоў.

Каментары

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію8

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

11-класнікам у школе будуць «вельмі сур'ёзна» расказваць пра падзеі 2020 года10

Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю банеры з адсылкай да Слуцкага паўстання ФОТАФАКТ18

Нетаньяху аддаў загад сваёй арміі атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»3

Дэлегату КР Камісараву забаранілі падыходзіць бліжэй, чым на 100 метраў, да сваёй былой суседкі Пацёмкінай16

Прызналі «экстрэмісцкім» сайт Grodno.in, які раней змусіў прабачацца Бондараву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію8

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →