Меркаванні

Зварот Таварыства беларускай мовы

Неўзабаве мае адбыцца чарговы чэмпіянат сьвету па футболе. Дык запатрабуем ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі забясьпечыць камэнтары да матчаў па-беларуску. Кожны з нас можа такім чынам пазмагацца за беларускасьць.

Шаноўныя сябры!

Неўзабаве мае адбыцца чарговы чэмпіянат сьвету па футболе. Дык запатрабуем ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі забясьпечыць камэнтары да матчаў па-беларуску. Кожны з нас можа такім чынам пазмагацца за беларускасьць. Таму напішэце самі і парайце сябрам напісаць ліст да наступных службоўцаў Белтэлерадыёкампаніі:

Зімоўскаму Аляксандру Леанідавічу, старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

220807 Менск, вул.Макаенка 9, Белтэлерадыёкампанія.

Герстэну Барысу Ізідоравічу, дырэктару Дырэкцыі спартовага вяшчаньня.

220807 Менск, вул.Макаёнка 9, Белтэлерадыёкампанія, Дырэкцыя спартовага вяшчаньня.

Навіцкаму Ўладзімеру Мікалаевічу, загадчыку аддзелам тэлекамэнтатараў.

220807 Менск, вул.Макаёнка 9, Дырэкцыя спартовага вяшчаньня, Белтэлерадыёкампанія.

Вы можаце напісаць свой тэкст або скарыстаць з прапанаванага ніжэй варыянту:

Паважаны ...!

Дазвольце падзякаваць вам за сыстэматычнае пашырэньне спартовага вяшчаньня на каналах БТ і ЛАД. Да таго ж прыемна адзначыць правільнасьць выбару актуальных спаборніцтваў. У той жа час мяне вельмі засмучае амаль поўная адсутнасьць беларускамоўных камэнтароў гэтых спаборніцтваў.

Дазвольце Вам нагадаць, што беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь, якую, згодна з апошнім перапісам, лічаць сваёй адзінай роднай мовай 76% насельніцтва краіны.

Я з прыемнасьцю адзначыў, што матчы чарговага чэмпіянату сьвету па футболе таксама будуць трансьляваць Вашыя каналы. З гэтай нагоды я зьвяртаюся да Вас з прапановай рабіць камэнтары гэтых, а таксама ўсіх іншых спартовых спаборніцтваў на нашай з Вамі роднай беларускай мове.

Загадзя ўдзячны,

Вашае імя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету13

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць