У Гродне кіроўца Ford Transit дзякуючы сваёй рэакцыі выратаваў жанчыне жыццё. «Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву. Так і пайшла», — пракаментаваў сітуацыю аўтар відэа Міхаіл парталу autogrodno.by.
Адна секунда прайшла паміж выхадам жанчыны на дарогу і тым момантам, калі міма яе праехаў Ford Transit. Кіроўца мікрааўтобуса паспеў пасігналіць жанчыне і ў гэта ж імгненне выціснуў педаль тормазу. Жанчына паспела адскочыць, аварыі ўдалося пазбегнуць. Да зялёнага сігналу святлафора заставалася дванаццаць секунд, калі жанчына зрабіла крок на праезджую частку.
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары