Здарэнні22

«Матэрыяльныя каштоўнасці заўсёды ратуюць у другую чаргу». МНС Беларусі — аб пажары ў Нотр-Даме

@franckriester

Tut.by папрасіў Віталя Навіцкага, афіцыйнага прадстаўніка МНС Беларусі, распавесці пра нюансы працы на такіх маштабных здарэннях.

— Заўсёды ў прыярытэце — выратаванне чалавечых жыццяў, а ўжо ў другую чаргу — любыя матэрыяльныя каштоўнасці, — распавядае Віталь Навіцкі. — Дарэчы, у некаторых выратавальных службаў у свеце выратаванне матэрыяльных каштоўнасцяў увогуле не ўваходзіць у задачы. Адпаведна, калі на аб'екце няма людзей, няма і рашэння рызыкаваць жыццём і здароўем пажарных дзеля выратавання матэрыяльных каштоўнасцей. Што тычыцца тушэння Нотр-Дама, вядома, можна было б задзейнічаць верталёт Мі-8 ці Мі-26, калі б яны былі ў іх на ўзбраенні — і ён адназначна дапамог бы. Гэтыя верталёты могуць «завісаць» над пажарам і кропкава скідаць ваду ў зададзеную кропку.

— Калі гарыць гісторыка-культурная каштоўнасць, ці ёсць у ратавальнікаў план, як працаваць у такой сітуацыі? Напрыклад, галоўнае — выратаваць цэнтральную частку, а шпіль і дах можна потым будзе аднавіць.

— Адказ заўсёды адзін: галоўнае — выратаванне чалавечых жыццяў. Падчас ліквідацыі пажару ёсць два этапы: лакалізацыя і ліквідацыя. Лакалізацыя — гэта зрабіць так, каб агонь далей не распаўсюджваўся і ня наносіў дадатковай шкоды. Тут няма розніцы, што ратаваць — выбіраюцца вырашальныя напрамкі ў залежнасці ад таго, у які бок развіваецца пажар. Адпаведна, туды трэба падаваць сілы і сродкі, каб прадухіліць яго развіццё. А ўжо затым наступае іншая стадыя — канчаткова ліквідаваць пажар, - адказвае Віталь Навіцкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць