16 студзеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Віктар Гайсёнак уручыў даверчыя лісты прэзідэнту Леху Качыньскаму.
16 студзеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Віктар Гайсёнак уручыў даверчыя лісты прэзідэнту Леху Качыньскаму.Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Варшаве.
Падчас кароткай сустрэчы Віктара Гайсёнка з Лехам Качыньскім бакі закранулі стан і перспектывы развіцця беларуска-польскіх адносінаў, узаемадзеянне дзвюх краін у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы пасольства.
Цырымонія ўручэння даверчых лістоў прайшла ў прэзідэнцкім палацы. З гэтай нагоды была выстраена ганаровая варта Войска польскага. Пасля цырымоніі ўручэння грамат Віктар Гайсёнак усклаў вянок да Магілы невядомага салдата ў Варшаве.
Віктар Гайсёнак быў прызначаны паслом Беларусі ў Польшчы 31 снежня 2008 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе Паўла Латушку.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары