Міжнародная канферэнцыя па праблемах пастаўкі газу ў Еўропу пройдзе 17 студзеня ў Маскве.
Міжнародная канферэнцыя па праблемах пастаўкі газу ў Еўропу пройдзе 17 студзеня ў Маскве.
Як паведамляе РІА Новості, прадстаўнікі краін — спажыўцоў і транспарцёраў расійскага газу абмяркуюць на экстранным саміце ў Крамлі праблему транзіту газу цераз Украіну ў Еўропу, якая ўжо больш як 10 дзён не атрымлівае газ з Расіі.
Для ўдзелу ў канферэнцыі ў Маскву вылецела беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім. У складзе дэлегацыі таксама міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў.
Аб прапанове Расіі склікаць саміт краін — спажыўцоў расійскага газу заявіў раней прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Арменію маюць рэпрэзентаваць прэзідэнты, Украіну, Казахстан, Малдову і Беларусь - прэм'ер-міністры. Крэмль спадзяваўся сабраць у Маскве вялікі саміт, але атрымаў адлуп ад Нікаля Сарказі, прэзідэнта Францыі. Ніякага саміту, пакуль у Еўропу не паступае газ, заявіў той.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары