Грамадства44

Расія, Украіна пераходзяць на рынкавыя цэны за газ

Уначы з суботы на нядзелю ў Маскве прэм'еры Пуцін і Цімашэнка дасягнулі газавага пагаднення. На даволі выгадных для Ўкраіны ўмовах.

Уначы з суботы на нядзелю ў Маскве прэм’еры Пуцін і Цімашэнка дасягнулі газавага пагаднення. На даволі выгадных для Ўкраіны ўмовах.

Стаяла ўжо глыбокая ноч, калі прэм’ер‑міністры Расіі і Ўкраіны абвесцілі пра выпрацоўку пагаднення, якое ўрэгулюе газавы канфлікт, у выніку якога паў‑Еўропы засталося без паліва.

Уладзімір Пуцін заявіў, што Ўкраіна ў наступным годзе будзе плаціць за газ еўрапейскую цану мінус 20%‑ная скідка. Гэта азначае істотны рост цэнаў для Ўкраіны ў першым квартале гэтага году, але значнае падзенне — у другім квартале.

Цана на газ вылічваецца ў залежнасці ад цаны на нафту паўгадавой даўніны. Паколькі цана на нафту ўпала пры канцы лета мінулага году ўтрая, то і цана на газ з другога кварталу пакоціцца ўніз.

Юлія Цімашэнка запэўніла, што Ўкраіна адновіць транзіт газу, як толькі «Газпром» і «Нафтагаз» падпішуць адпаведнае пагадненне. Чакаецца, што тое здарыцца 19 студзеня. Абедзве кампаніі — дзяржаўныя.

Пуцін і Цімашэнка дасягнулі ўгоды пасля суботняй канферэнцыі па пытаннях транзіту газу, што прайшла ў Маскве з удзелам прадстаўнікоў шэрагу еўрапейскіх краінаў, у тым ліку Беларусі.

У 2008 годзе Ўкраіна плаціла $179,50 за 1000 кубаметраў газу. Еўрапейская цана на першы квартал 2009 году складае прыкладна $450.

Да зрыву перамоваў 31 снежня Расія прапаноўвала Ўкраіне плаціць $250 праз увесь 2009 год. Украіна з ёю не пагаджалася. «Нафтагаз» быў гатовы на $235. Дык хто выйграў у выніку канфлікту?

Эксперты лічаць, што сярэдняя цана на газ у 2009 годзе складзе 260‑300 даляраў. Такім чынам, сярэднегадавая цана для Ўкраіны будзе роўнай 208‑240 далярам. Пртым Украіна частку першага кварталу карысталася ўласнымі запасамі газу, што дазволіць знізіць аб’ём экспарту па высокай цане.

Праўда, расцэнкі на транзіт застануцца ў 2009‑м на ранейшым узроўні, як і прадугледжваўся дамовай ад 2006 году.

Ад 2010 году краіны маюць перайсці на еўрапейскія цэны на газ і транзіт — па цане Славаччыны за вылікам кошту транзіту праз Украіну. Фактычна, бакі па выніках вайны засталіся на ранейшых пазіцыях. Расіі не ўдалося навязаць Кіеву свае ўмовы гульні.

Пераход Украіны на аплату за газ па рынкавых цэнах паскорыць аналагічны пераход Беларусі. Цана для нашай краіны за газ на гэты год, дарэчы, дагэтуль не абвяшчалася. Па ідэі, яна павінна быць ніжэйшай за ўкраінскую. «Газпром» дае Беларусі скідку, бо наша краіна, у адрозненне ад Украіны, саступіла яму права ўласнасці на газаразмеркавальныя сеткі — ААТ «Белтрансгаз».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць