Літаратура44

«Гары Потэр» дакладна выйдзе па-беларуску — ужо ідзе пераклад!

Культавы раман Джоан Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень» ўпершыню выйдзе па-беларуску. Праваўладальнікі падпісалі кантракт і ўзгаднілі прозвішча перакладчыка. Пра гэта TUT.BY паведаміў Андрэй Янушкевіч, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч», дзе ў снежні 2019 года і будзе апублікаваная кніга.

— Мы пастараемся зрабіць лепшае выданне, чым у нашых суседзяў, бо маем магчымасць улічыць іх памылкі і пралікі, прыслухацца да заўваг чытацкай аўдыторыі, якая прачытала ў свой час кнігу на іншых мовах. Я ў захапленні ад працы перакладчыцы Алены Пятровіч — гэта найвышэйшы ўзровень падыходу да справы. Для нас вялікі гонар выканаць гэтую пачэсную місію — выпусціць кнігу пра ўжо сапраўды легендарнага Гары Потэра на роднай мове, — кажа Андрэй Янушкевіч.

Перакладчык Алена Пятровіч — прафесійная лінгвістка з навуковай ступенню кандыдата навук, выкладчык філалагічнага факультэта БДУ. Яна перакладае з ангельскай і польскай моваў. Дзякуючы ёй па-беларуску выйшлі апавяданні Артура Конан Дойла і Эдгара Алана По, вершы Джэймса Морысана, кнігі «Падарожжы з Герадотам» Рышарда Капусьцінскага і «Насыпаць горы» Малгажаты Шэйнэрт. Больш за дзесяць гадоў займаецца выпускам анлайн-часопіса перакладной літаратуры «Прайдзісвет».

Пакуль гаворка ідзе пра пераклад першага рамана з серыі, якая агулам налічвае восем кніг.

Па-ангельску першую кнігу пра Гары Потэра выдалі ў 1997 годзе. Гісторыя пра юнага чараўніка пабіла ўсе магчымыя рэкорды і стала бэстселерам ва ўсім свеце. Яе пераклалі больш чым на 80 моў. Прададзена ўжо больш за 500 мільёнаў асобнікаў. Па ўсіх кнігах серыі ў Галівудзе знятыя шырока вядомыя блокбастары.

Каментары4

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам1

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам1

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць