Культура77

Ініцыятыва блогераў: Тыдзень беларускай лацінкі

з 21 да 27 студзеня.

з 21 да 27 студзеня.

З ініцыятывы блогераў, сімпатыкаў лацінічнага правапісу беларускай мовы, 21 студзеня сьвяткуецца Dzień Łacinki, а 21―27 студзеня ладзіцца Tydzień Łacinki.

Ініцыятары заклікаюць у гэты тыдзень карыстацца Лацінкай як найболей, але «дзе дарэчна й без блазноты».

Лацінкаю пісалі Дунін-Марцінкевіч і Багушэвіч, Купала, каталіцкія дзеячы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама тысячы звыклых людзей, выхаваных у заходняй традыцыі беларушчыны. Лацінкаю да 1911 году выходзіла «Наша Ніва». Дагэтуль надпісы лацінкай можна знайсці ў каталіцкіх цэрквах і на надмагіллях, на сядзібах незалежных арганізацый. Перадача геаграфічных назваў у адпаведнасці з беларускай лацінкай абавязвае паводле правілаў картаграфіі.

У прасторы кірыліцы існуюць цяпер Расія, Украіна, Беларусь, Балгарыя. Сербія актыўна карыстаюцца абодвума правапісамі. Пераход на лацінку за апошнія дзесяцігоддзі ажыццявілі ці ажыццяўляюць Узбекістан, Азербайджан, Малдова, Чарнагорыя, Македонія. Татарстану пераход на лацінку забаранілі цэнтральныя органы Расіі.

Беларуская лацінка падобная да іншых славянскіх або балцкіх:

«а» перадаецца як «a»

«б» перадаецца як «b»

«в» перадаецца як «v»...

З асаблівасцяў:

«ч» перадаецца як «č»

«ш» перадаецца як «š»

«ль» перадаецца як «l»

«л» перадаецца як «ł»

і гэтак далей.

Лацінічную раскладку і канвертэр, яік можа аўтаматычна пераводзіць тэкст з кірыліцы на лацінку і наадварот, знойдзеце тутака:

21―27 studzienia ładzim Tydzień Łacinki! :)

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць