Культура77

У Вілейцы зносяць стогадовую польскую казарму

Былая казарма польскіх памежнікаў, якія аднымі з першых сустрэлі ўдар Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года, пойдзе на друз для падсыпкі дарог.

Знос польскай казармы ў Вілейцы. Фота: фэйсбук

Лёс двухпавярховага будынка, які размяшчаўся на заходняй ускраіне горада па вуліцы Гагарына, 6А быў прадвызначаны яшчэ некалькі гадоў таму. Будынак знаходзіўся на балансе Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы і выкарыстоўваўся як вучэбны корпус мясцовым каледжам. Апошнія гады гістарычны будынак пуставаў.

У 2022 годзе мясцовыя ўлады паспрабавалі знайсці для гістарычнай пабудовы інвестара. Казарма выстаўлялася на продаж прыкладна за 51 тысячу даляраў з прапановай перапрафіляваць яе пад гандаль, сферу паслуг або лагістыку. Аднак ахвотных так і не знайшлося.

Знос польскай казармы ў Вілейцы. Фота: фэйсбук
Знос польскай казармы ў Вілейцы. Фота: фэйсбук

Урэшце чыноўнікі пайшлі самым простым для сябе шляхам. Згодна з рашэннем Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 студзеня 2026 года, вучэбны корпус пастанавілі спісаць і знесці праз стопрацэнтную амартызацыю. 

Друз, які застанецца ад зносу даручана бязвыплатна перадаць мясцоваму ЖКГ, фермерскім гаспадаркам і насельніцтву для ізаляцыі аб'ектаў пахавання адкідаў і падсыпання дарог.

Тут застаецца толькі падзівіцца знаходлівасці мясцовых чыноўнікаў, якія хацелі за будынак са стопрацэнтнай амартызацыяй аж 51 тысячу даляраў. 

Казарма ў Вілейцы да зносу. Фота: Глобус Беларусі
Казарма ў Вілейцы да зносу. Фота: Глобус Беларусі

Калісьці будынак замыкаў перспектыву вуліцы Доўгай, адной з цэнтральных гарадскіх вуліц, перайменавай за палякамі ў гонар віленскага біскупа Бандурскага, якая за савецкім часам стала называцца Чырвонаармейскай. 

У афіцыйным рашэнні райвыканкама будынак дакументальна значыцца як пабудова 1924 года. Аднак апублікаваныя краязнаўцамі ўнікальныя архіўныя фотаздымкі з працэсу ўзвядзення гэтай казармы змешчаны на альбомным аркушы, які падпісаны 1934 годам. 

Будаўніцтва казармы. 1934 г. Фота: фэйсбук
Будаўніцтва казармы. 1934 г. Фота: фэйсбук
Будаўніцтва казармы. 1934 г. Фота: фэйсбук
Будаўніцтва казармы. 1934 г. Фота: фэйсбук

Што праўда, 1924 год сапраўды выглядае праўдападобна. На гэтых кадрах добра бачна, што казарма будавалася з характэрнай для рэгіёна жоўтай цэглы ў «цагляным стылі», хоць у польскай архітэктуры, як адзначаюць спецыялісты, ужо панавалі зусім іншыя авангардныя плыні.

Першапачаткова фасады ўпрыгожвалі фігурныя сандрыкі над вокнамі, а самі аконныя праёмы мелі выразныя лучковыя абрысы. Праўда, у такім дэкараваным выглядзе будынак прастаяў нядоўга. Ужо на здымках канца 1930‑х гадоў ён набыў больш строгі выгляд: сцены шчыльна патынкавалі, цагляны дэкор знік, а вокны сталі звычайнымі прамавугольнымі.

Апошні рубеж абаронцаў мяжы

Казарма будавалася спецыяльна для патрэб Корпуса аховы памежжа (КОП) — вайсковага фармавання, створанага для абароны ўсходніх межаў Другой Рэчы Паспалітай. Полк КОП «Вілейка» быў сфарміраваны ў 1929 годзе, аб'яднаўшы батальёны «Будслаў», «Краснае», пазней «Івянец» і кавалерыйскія эскадроны.

Навучальная рота батальёна Корпуса аховы памежжа «Вілейка» на фоне казармы. 1930-я. Фота: фэйсбук

Менавіта памежнікі з гэтых казармаў аднымі з першых сустрэлі пачатак Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Раніцай 17 верасня 1939 года на пазіцыі палка абрынулася групоўка Чырвонай Арміі пад камандаваннем камдыва Чаравічэнкі, у склад якой уваходзілі сілы 4‑га стралковага корпуса, 22‑й танкавай брыгады і атрады НКВД.

Нягледзячы на катастрафічную перавагу праціўніка ў жывой сіле і бранятэхніцы, польскія батальёны здолелі навязаць баі. Адступаючы ў бок Вільні, яны знішчылі за сабой масты цераз раку Сэрвач і спалілі склады з амуніцыяй, спрабуючы запаволіць прасоўванне савецкіх войскаў. Шанцаў перамагчы ва ўмовах, калі адначасова з захаду наступалі нацысты, у іх не было.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • бабруйчанін
    18.03.2026
    Па мне казармы расейскія у Бабруйску польскія у Вілейцы ...прадаць калі некаму патрэбны а не...да і хамон з імі
  • tutejšy
    18.03.2026
    Budynak byŭ u niadrennym stanie, stajaŭ u miescy, dzie nikomu nie pieraškadžaŭ. Moh by jašče dačakacca lepšaj doli. U horadzie niašmat histaryčnych budynkaŭ. Za apošni hod zniesli druhi.
  • .
    18.03.2026
    Некалі знясуць і Антэй і помнік Леніну і можа яшчэ што.

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?8

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца10

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць4

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?8

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць