Ад рэдакцыі44

Вакансія: «Наша Ніва» шукае менеджара камерцыйных спецпраектаў

У апошнія гады НН зрабіла моцны рывок у натыўнай рэкламе. Мы выпусцілі шэраг яркіх і заўважных праектаў з буйнымі брэндамі — і хочам і надалей развівацца ў гэтым кірунку.

Зірніце:

Выдатна працуе! Топ-10 найлепшых рэкламных спецпраектаў НН за 2018 год

Як мы робім рэкламу: 10 цікавых кейсаў НН у 2018-м

Мы шукаем у каманду аддзела рэкламы і маркетынгу новага менеджара, які прыўнясе свежыя ідэі, зможа весці нашы праекты, шукаць замоўцаў, камунікаваць з партнёрамі.

Гэты аддзел — самы крэатыўны ў НН. Мы пастаянна думаем пра новыя фарматы, увесь час знаходзімся ў пошуку цікавых ідэй, новых хадоў. Робім кантэнт, блізкі нашым партнёрам і цікавы нашым чытачам.

Якія кампетэнцыі нам неабходныя:

- досвед у продажах (любых),

- камунікабельнасць,

- стрэсаўстойлівасць (вельмі дапамагае пачуцце гумару),

- валоданне беларускай і рускай мовамі.

Заробак: аклад + працэнт ад продажаў.

У нас маладая творчая беларускамоўная каманда. Мы працуем у офісе ў цэнтры Мінска, ля самага метро.

Дасылайце сваё рэзюмэ на [email protected] з пазнакай «Менеджар». Укажыце ў ім свой досвед працы ў продажах і рэкламе, адукацыю, пакіньце спасылкі на свае сацсеткі. Іншае — у вольнай форме.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам28

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць