Спорт22

Дар’я Домрачава заняла 2‑е месца ў спрынце 7,5 км

І вярнулася ў дзесятку наймацнейшых біятланістак свету.

На этапе Кубку свету, што праходзіць у італьянскім Антхольцы-Антэрсельве, на двух рубяжах беларуска саступіла пераможцы нарвежцы Торы Бергер 8,1 секунды.

Другое месца вярнула Дар'ю ў дзесятку наймацнейшых.

Цяпер у яе 344 балы і дзевятае месца, у Андрэа Хенкель (Нямеччына), што ідзе на восьмым месцы, 345 балаў, у расіянкі Альбіны Ахатавай - 7-е месца і 383 балы.

Шасцёрка лідэраў: Святлана Сляпцова (Расія) - 481, Кацярына Юр'ева (Расія) - 473, Каці Вільгельм (Нямеччына) - 437, Магдалена Нойнер (Нямеччына) - 435, Хелена Ёхансэн (Швецыя) - 413, Тора Бергер (Нарвегія) - 411.

Што да іншых беларусак:
Вольга Кудрашова ў агульным заліку займае 24-е месца (156 балаў), Надзея Скардзіна - 35-я (90 балаў), Вольга Назарава - 42-я (68), Людміла Ананка - 69-я (24), Людміла Калінчык - 70-я (22 балы).

Заўтра ў Антхольцы пройдзе спрынт у мужчын. У іх, дарэчы, справы горай, чым у жанчын. Лепшы з нашых Рустам Валіулін займае ў агульным заліку 24-е месца (149 балаў), Сяргей Новікаў - 33-ці (114 балаў), Аляксандр Сыман - 49-ты (60 балаў).

***

У суботу — гонкі пераследу ў жанчын і мужчын, жаночая пачнецца ў 13:45 (Дар'я пойдзе на дыстанцыю другой), у нядзелю — мас‑старт.

Канал «Лад» паказвае біятлон у жывым эфіры.

***

Потым этапы Кубку свету возьмуць перапынак, а спартоўцы пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянату свету па біятлоне, што сёлета пройдзе ажно ў Паўднёвай Карэі (з 13 па 22 лютага).

Глядзі яшчэ:
Бронза нашай Даркі

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць