Культура

«Рок‑Каранацыя» пераязджае ў Маладзечна

Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны «Рок‑Каранацыя» адбудзецца 14 сакавіка.

Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны «Рок‑Каранацыя» адбудзецца 14 сакавіка.
Арганізатары вырашылі перанесьці месца дзеі з сталіцы ў …Маладэчна. Упершыню за 14‑гадовую гісторыю цырымоніі
рок‑музыкі выступяць у суправаджэньні сымфанічнага аркестру.
Згоду на выступ ужо далі ўладальнікі галоўнай Рок‑Кароны‑2007 Neuro Dubel, а таксама героі мінулага году — «Ляпіс Трубяцкой», этна‑трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей» ды іншыя. Падрабязнасьці пра цырымонію на ТГ.

Заснавальнік і прадусар «Рок‑Каранацыі» Юры Цыбін кажа, што надта закарцела выйсьці за звыклыя межы ранейшых цырымоніяў. У тым ліку і геаграфічныя. Таму «Каранацыя» часова пераедзе ў Маладэчна і пройдзе ў мясцовым Палацы культуры 14 сакавіка. Да ўсяго ўдзел у ёй возьме заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сымфанічны аркестар музычнай вучэльні Маладэчна. У аркестровым суправаджэньні і выступяць вядучыя рок‑каманды краіны.

Усяго ў «Рок‑Каранацыі» возьме ўдзел з тузін камандаў. Ужо далі папярэднюю згоду гурты «Ляпіс Трубяцкой», этна‑трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей», «Стокс», а таксама гурты з рэгіёнаў — «Авангардшкола» (Магілёў), «Садъ» (Берасьце), «Князь Вітаўт» (Полацак). Мяркуецца, што выступіць і Лявон Вольскі. Адкрые цырымонію выступ уладальнікаў галоўнай Рок‑Кароны‑2007 Neuro Dubel.

Выступоўцы сыграюць па дзьве песьні — адну зь іх з аркестрам.

Ужо вызначаны сьпіс намінацыяў сёлетняй цырымоніі — «Альбом году», «Песьня году», «Кліп году», «Выканаўца году», «Традыцыі і сучаснасьць», «Рок‑князёўна» і «Рок‑Карона».

Сёлета «Рок‑Каранацыя» апошні раз пройдзе пад гэтай назвай. Налета ад слова «рок» у назьве вырашана адмовіцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць