Эканоміка55

Беларускія ВНУ павысілі кошты навучання

Некаторыя беларускія ВНУ размясцілі на сваіх сайтах кошт навучання ў 2019/2020 навучальным годзе. У іх ліку Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, паведамляе БелТА.

Так, у БНТУ кошт навучання на першым курсе вагаецца ў залежнасці ад спецыяльнасці ад 3380 да 3605 рублёў за год. На сайце ВНУ пакуль няма інфармацыі аб расцэнках для студэнтаў астатніх курсаў.

У БДЭУ незалежна ад спецыяльнасці першакурснікам давядзецца аплаціць 2564 рублі, студэнтам другіх-чацвёртых курсаў — Br2463 рублі, пяцікурснікам — 1092 рублі за год.

У Акадэміі кіравання «цэннік» адзін на ўсіх студэнтаў — 3,2 тысячы рублёў.

У БДПУ кошт на спецыяльнасцях з вывучэннем замежнай мовы вар'іруецца ад 1966 для выпускнога курса да 2666 рублёў для першага. Даражэй за ўсё абыдзецца навучанне для студэнтаў-першакурснікаў, якія выберуць спецыяльнасці «музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія», «музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» — 2,8 тысячы рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу23

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць