Грамадства88

Пенсіённы стаж і льготы пры паступленні. Як плануюць павышаць прэстыж арміі

Міністэрства абароны прапрацавала дадатковыя прапановы, якія дадуць магчымасць павысіць прэстыж тэрміновай службы. Аб гэтым паведаміў кіраўнік абароннага ведамства Андрэй Раўкоў, перадае БелТА.

Паводле слоў Андрэя Раўкова, Мінабароны ўнесла яшчэ адну прапанову Мінпрацы - «увесці каэфіцыенты ў залежнасці ад працягласці тэрміновай ваеннай службы для пераразліку пенсійнага стажу». Рэалізацыя гэтай прапановы дасць магчымасць фактычна без павелічэння фінансавай нагрузкі на бюджэт павысіць значнасць тэрміновай службы, дадаў міністр. Як паведамлялі раней у Мінабароны, залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрыманы большасцю дзяржорганаў. Міністэрства абароны таксама працуе над прадастаўленнем іншых прэферэнцый адслужыўшым у арміі. Плануецца, што ў студзені 2020-га ўступіць у сілу закон, згодна з якім першапачатковае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе прадастаўлена навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу ў рэзерве, - тым, у каго ёсць рэкамендацыі воінскіх часцей. Цяпер разглядаецца пытанне аб прадастаўленні льгот і пры працаўладкаванні. Напрыклад, гэта датычыцца захавання права вярнуцца на былое месца працы на працягу трох месяцаў з дня заканчэння ваеннай службы. Што датычыцца адукацыі, ужо атрымала падтрымку прадастаўленне пераважнага права на залічэнне ў ВНУ і ССНУ тых, хто адслужыў. Плануецца, што хлопцы з вопытам армейскай службы змогуць бясплатна навучацца за кошт дзяржавы на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ.

Каментары8

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся4

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся4

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць