У Мінскай вобласці правядуць эксперымент па дастаўцы лекаў поштай
«Белпошта» разам з «Мінскай фармацыяй» запускаюць эксперымент па прыёме заявак на дастаўку лекавых сродкаў, паведамляе БелТА
Жыхары сельскіх населеных пунктаў Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў могуць аформіць заяўку на дастаўку лекаў, медыцынскіх вырабаў і тавараў з аптэкі праз паштальёна або ў аддзяленні паштовай сувязі.
Пасля дастаўкі заказы уручаюцца асабіста адрасату. Аформіць заяўку на дастаўку лекаў можна па рэцэпце доктара (на лекі без рэцэпту і медыцынскія вырабы, якія не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання).
Пры гэтым не дастаўляюцца псіхатропныя лекавыя сродкі, а таксама анаболікі, лекі, выпісаныя на ільготных умовах, у тым ліку бясплатна.
Каментары