Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра — міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Валідам аль-Муалемам, перадае БелТА.
«Мы вельмі ўважліва сочым за сітуацыяй у Сірыі, за тымі падзеямі, якія разгортваюцца на вашай зямлі. Мы заўсёды, з першых дзён сірыйскага канфлікту, былі на баку сірыйскага народа, на баку вашага прэзідэнта, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ўсяляк падтрымлівалі справядлівую пазіцыю Сірыі, заўсёды будзем адданыя гэтай пазіцыі».
Кіраўнік дзяржаў падкрэсліў, што ў адносінах Беларусі і Сірыі няма закрытых тэм для супрацоўніцтва. «Мы гатовыя зрабіць усё, на што здольная Беларусь», — заявіў ён.
Каментары