Грамадства22

Наперадзе планеты ўсёй

Крочыць Беларусь, калі верыць афіцыйнай статыстыцы.

Крочыць Беларусь, калі верыць афіцыйнай статыстыцы.

Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у 2008 годзе склаў 110% да ўзроўню 2007 года, пры прагнозе на год 108—109%. Для параўнання: у 2007 годзе да ўзроўню 2006 года тэмп росту ВУП склаў 108,6%.

Удзельная вага ў ВУП дададзенага кошту прамысловасці склала 28,1%, сельскай гаспадаркі — 8,4%, будаўніцтва — 9,4%, транспарту і сувязі — 8%, гандлю і грамадскага харчавання — 10,6%.

Рост ВУП суправаджаўся зніжэннем яго энергаёмістасці. У студзені—лістападзе 2008 года яна паменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года на 8,3% (прагноз на год — мінус 7—8%).

У прамысловасці ў 2008 годзе тэмп аб'ёму вытворчасці склаў 110,8% да ўзроўню 2007 года (прагноз на год — 108—109%).

У 2008 годзе прамысловымі прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці (рэспубліканскай і камунальнай), якія складаюць 32,9% агульнай колькасці прадпрыемстваў, выраблена 37,1% агульнага аб'ёму прамысловай прадукцыі, у той час як прадпрыемствамі прыватнай формы ўласнасці, якія маюць у статутным фондзе долю дзяржавы, — 49,8%.

Па выніках 2008 года забяспечана зніжэнне ўзроўню матэрыялаёмістасці прадукцыі ў прамысловасці ў супастаўных цэнах. У цэлым па прамысловасці зніжэнне ўзроўню матэрыялаёмістасці за студзень—лістапад склала 1,8%, што вышэй прагнознага параметра, устаноўленага на 2008 год (мінус 1,5%).

Адзінае, што не ўдалося выйсці на прагнозныя параметры па абмежаванні імпарту тавараў і паслуг (143,2% пры прагнозе на 2008 год 112,5—113,5%) і сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі. За год яно складзе пад 4 млрд долараў ЗША пры прагнозе на 2008 год — мінус 1.400—1.420 млн. долараў ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек15

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек15

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць