Эканоміка44

«Еўраопт» сышоў з Расіі. Кампанія прадала крамы «Магніту»

У Расіі закрыліся крамы, створаныя пры ўдзеле ўладальнікаў беларускага рытэйлера «Еўрагандаль». Згадкі пра іх ужо няма ў прэзентацыі кампаніі. Не працуе і расійскі сайт аператара, піша tut.by.

Фота: mogilew.by.

У кампаніі «Еўрагандаль» сказалі Tut.by, што валодалі менш чым 1% акцый расійскага ТАА «Еўрагандаль-Захад» і па сутнасці справы не мелі ніякага дачынення да аперацыйнай дзейнасці гэтай кампаніі. А цяпер «Еўрагандаль» наогул не мае ніякага дачынення да расійскай кампаніі. Паводле інфармацыі беларускага рытэйлера, крамы ТАА «Еўрагандаль-Захад» прададзеныя расійскай сетцы «Магніт».

Згодна са справаздачнасцю «Еўрагандлю», «Еўрагандаль-Захад» быў іх «дачкой» да 2014 года. Затым уладальнікам 99% доляў «Еўрагандлю-Захаду» стала кіпрская кампанія Hanlon Industrial Limited. Зрэшты, гэтая здзелка не замінала і пазней атаясамліваць беларускія і расійскія крамы.

Кампанія «Еўрагандаль-Захад» з'явілася ў Расіі ў 2012 годзе як філіял беларускай сеткі крам «Еўраопт». У адрозненне ад Беларусі, у Расіі крамы адкрываліся пад шыльдай «Евроторг». Першыя гандлёвыя аб'екты адкрыліся ў Смаленскай вобласці «як рэгіёне з пункту гледжання геаграфічнай блізкасці», тлумачыў топ-менеджар кампаніі. У найлепшыя гады сетка крам з беларускімі каранямі налічвала каля 35 крам у Бранску, Смаленскай і Калужскай абласцях.

У 2016 годзе «Еўрагандаль» стаў скарачаць сваю прысутнасць у Расіі. Таксама было прынята рашэнне пра рэбрэндынг: шыльды «Евроторг» змянілі на «Евроопт».

У пачатку бягучага года з'явілася інфармацыя, што «Еўраопт» закрывае свае крамы ў Смаленскай вобласці і высвятляе адносіны ў мясцовых судах.

У 2015 годзе ўладальнікі «Еўраопта» закрылі свае крамы ў Літве. А вось бізнэс у Беларусі працягвае развівацца. Нядаўна «Еўрагандаль» абвясціў аб адкрыцці 1000-най крамы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць