Свет

У ЗША — найбуйнейшае за год падзенне акцый на Уол-стрыт

5 жніўня на Уол-стрыт адбылося найбольшае ў 2019 годзе падзеньне курсаў акцый, піша радыё «Свабода».

На фоне абвастрэньня, гандлёвага канфлікту з Кітаем індэкс S&P 500, у які ўваходзяць 500 найбуйнейшых амэрыканскіх кампаній упаў на 3%, індэкс Dow Jones — на 2,9%, Nasdaq — на 3,5%.

Падзеньне на Ўол-стрыт адбылося пасьля таго, як Кітай дазволіў сваёй валюце (юаню) упасьці да ўзроўню больш за 7 юаняў за 1 даляр. Гэта было самае значнае патаньненьне юаня ў рамках аднаго дня за 10 гадоў. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адразу ж абвінаваціў Кітай у «маніпуляцыі валютай», а міністар фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў, што Вашынгтон будзе супрацоўнічаць зь Міжнародным валютным фондам для ліквідацыі нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку Пэкіну.

Распродаж акцый пачаўся памяркоўнымі тэмпамі 5 жніўня на біржах у Азіі, аднак узмацніўся з адкрыцьцём рынкаў у Эўропе і дасягнуў піку на амэрыканскіх фінансавых біржах у канцы дня. У пошуках бясьпекі інвэстары скуплялі дзяржаблігацыі ЗША, што, са свайго боку, прывяло да падзеньня іх даходнасьці да самага нізкага ўзроўню за апошнія тры гады.

Многія інвэстары асьцерагаюцца ўзмацненьня жорсткасьці гандлёвай вайны паміж дзьвюма краінамі, паколькі гэты канфлікт аказвае вырашальны ўплыў на глябальны эканамічны клімат. На мінулым тыдні Дональд Трамп прыгразіў увесьці дадатковыя мыты на кітайскі імпарт у ЗША на суму каля 300 мільярдаў даляраў, што закранула б практычна ўсе тавары з Кітаю, якія імпартуюцца ў ЗША. 5 жніўня стала вядома, што Кітай прыпыніў закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў8

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць