Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2828

Масква ўзброілася «канкрэтнымі інструментамі»

Вынікі візіту Лукашэнкі: Расія дамаглася адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны і хоча накінуць свой рубель. Піша ў блогу Аляксандр Класкоўскі.

Расійскія стратэгі нарэшце ажыццявілі свой ідэфікс — дамагліся адзінай з Беларуссю рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пагадненне падпісана 3 лютага ў Маскве.

Адразу зазначу: не трэба блытаць, як гэта часта робяць журналісты-неафіты, супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону. Падпісаная зараз дамова не выглядае як адказ на амерыканскія планы і таму не выкліча вострай рэакцыі на Захадзе.

Безумоўна, любая дадатковая прывязка да Масквы не на карысць беларускаму суверэнітэту. Разам з тым, дэ-факта расійскія і беларускія сілы СПА шчыльна ўзаемадзейнічалі і дасюль, гаворка пра юрыдычнае афармленне.

Канечне, д'ябал тоіцца ў дэталях. Але, лічыць мінскі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін, з якім я толькі што меў гаворку, і юрыдычна прыціснуць беларускага кіраўніка да сценкі ў пытанні СПА расійцам, бадай, не ўдалося.

Са слоў Алесіна, у працэсе падрыхтоўкі праект станавіўся ўсё болей агульным, расплывістым, і ў выніку, наколькі можна меркаваць (трэба, канечне, пабачыць канчатковы варыянт), Мінск пакінуў сабе пэўную самастойнасць, «умоўна кажучы, прынцып двух ключоў». Не кажучы пра тое, што пад гэту марку выбіты чарговыя прэферэнцыі: адносна танны газ, абяцанне новага крэдыту на некалькі дзясяткаў мільярдаў расійскіх рублёў і г.д.

Іншая рэч, што поўная цана расійскіх пернікаў невядомая. На думку эканаміста Леаніда Заікі, зараз, калі крызіс на вачах з’ядае рэшткі нашага «эканамічнага цуду», у Масквы добрыя шанцы змусіць Лукашэнку да ўвядзення адзінай валюты.

І сапраўды, памочнік Мядзведева Прыходзька пасля пасяджэння Найвышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы паведаміў, што

бакі распрацавалі план сумесных дзеянняў па ўвядзенні адзінай валюты. Са слоў Прыходзькі, у плане «прапісаны канкрэтныя інструменты».

Сітуацыя нежартоўная. Хаця Станіслаў Багданкевіч, з якім я таксама пагутарыў зараз па гарачых слядах, лічыць: валютная капітуляцыя пакуль што малаімаверная, беларускі бок «зноў выкруціцца». Яшчэ болей, нават праект зрабіць расійскі рубель рэгіянальнай рэзервовай валютай выглядае сёння хістка, бо ён зараз валіцца нават хутчэй, чым беларускі. Альтэрнатывай жа капітуляцыі перад Масквой ёсць, са слоў Багданкевіча, эканамічныя рэформы, на якія хоцькі-няхоцькі Лукашэнка зараз мусіць ісці.

Дадамо: але ці хопіць пораху?

Дарэчы, некалькі гадоў таму быў прэцэдэнт, калі Лукашэнка, адбіваючыся ад валюты з дзвюхгаловым арлом, апеляваў да аўтарытэту апальнага Багданкевіча: маўляў, ёсць і ў апазіцыі пара разумных людзей, дык вось яны супраць расійскага рубля...

Зараз, калі што, манеўр будзе зручна паўтарыць: былога кіраўніка Нацбанка запрасілі ў нашумелую «грамадска-кансультатыўную раду пры…».

У Мінска багаты досвед, як замыліць пытанне аб адзінай валюце. Згодна з падпісанымі некалі паперамі, расійскі рубель мусіў стаць адзіным плацежным сродкам яшчэ з 2005 года. Але Маскву тады прадынамілі.

Іншая рэч, што цяпер фінансава-эканамічная сітуацыя Беларусі як ніколі крытычная.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць