Улада2525

Беларускае неба прададзена

Пагадненне па адзінай рэгіянальнай сістэме супрацьпаветранай абароны (СПА) паміж Беларуссю і Расіяй падпісалі 3 лютага ў Маскве Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым Расія гатовая надаць Беларусі крэдыт на некалькі мільярдаў рублёў дадаткова.

Пагадненне аб стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэме супрацьпаветранай абароны (СПА) паміж Беларуссю і Расіяй падпісалі 3 лютага ў Маскве Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым памочнік Мядзведзева Сяргей Прыходзька паведаміў, што Расія гатовая прадставіць Беларусі некалькі дзесяткаў мільярдаў рублёў крэдыту дадаткова. Віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын удакладніў: 100 мільярдаў рублёў. Гэта тыя грошы, якія Лукашэнка прасіў для пераходу ва ўзаемным гандлі на адзіную валюту. Хаця яшчэ тыдзень таму міністр фінансаў РФ Дзмітрый Панкін гаварыў, што пытанне выдачы крэдыту нават не разглядаецца.

Скручаная глыбокім эканамічным крызісам Расія таксама не губляе надзеі перавесці Беларусь на расійскі рубель, які абясцэніўся за паўгода на 60%. Найперш Масква носіцца з планам надаць свайму рублю статус рэзервовай валюты. І Мінск выкарыстоўвае гэты чарговы імперскі пункцік, каб выбіваць крэдыты.

Той жа Сяргей Прыходзька па сканчэнні сустрэчы двух кіраўнікоў паведаміў, што Беларусь і Расія распрацавалі сумесны план дзеянняў па пераходзе да адзінай валюты — расійскага рубля. План разлічаны на адзін год, паведаміў памочнік прэзідэнта.

Адначасова ён заўважыў, што «не варта забягаць наперад і ставіць тэрміны увядзення адзінай валюты». «У плане сумесных дзеянняў па гэтым пытанні прапісаныя канкрэтныя інструменты. Гэта тэхналагічная схема… Беларусь адназначна выказалася за пашырэнне інтэграцыйных працэсаў», — растлумачыў С. Прыходзька.

Але галоўнае, чаму Крэмль ізноў расшчодрыўся, — гэта падпісанне пагаднення аб стварэнні адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Фактычна, гэта ў завуаляванай форме перавод беларускай супрацьпаветранай абароны ў падпарадкаванне Масквы.

«Знакавай падзеяй з’яўляецца ўмацаванне вайскова‑палітычнага складніка нашага супрацоўніцтва. Мы да гэтага дастаткова доўга ішлі. Работа скончаная… Яго рэалізацыя павысіць абароназдольнасць Расіі і Беларусі», — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

У баявы склад адзінай сістэмы ПВА прапануецца ўключыць 5 авіячасцей, 10 зенітна‑ракетных часцей, 5 радыётэхнічных часцей і адну вайсковую часць радыёэлектроннай барацьбы. Камандуючага будуць назначаць на пасаду кіраўнікі абедзвюх краін.

Расія вядзе ўсё больш і больш агрэсіўную палітыку на постсавецкіх тэрыторыях. Такім чынам у выпадку новага ўзброенага канфлікту Расіі з адной з суседніх дзяржаў у вайну можа быць уцягнутая і Беларусь. Як заявіў галоўны камандуючы Ваенна‑паветраных сілаў РФ генерал‑палкоўнік Аляксандр Зелін, Беларусь стане першым эшалонам у ахове паветраных межаў саюзнай дзяржавы. І байцу 29‑ай зенітна‑ракетнай брыгады Івану Шылу, магчыма, давядзецца збіваць самалёты «ворагаў Расіі».

Зміцер Панкавец

Каментары25

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць