Улада11

МАЗ пераходзіць на трохдзённы працоўны тыдзень

Менскі аўтазавод пачынае працаваць у скарочаным рэжыме — тры дні ў тыдзень. Сур’ёзна «уразаются» заробкі працоўных.

Менскі аўтазавод пачынае працаваць у скарочаным рэжыме — тры дні ў тыдзень. Сур’ёзна «уразаются» заробкі працоўных.

Першымі навіну аб пераходзе найбуйнейшага прадпрыемства Беларусі на скарочаны працоўны тыдзень прэс‑цэнтру Хартыі97 паведамілі самі працоўныя МАЗа, якіх сёння пра гэта апавясцілі на заводзе.

«З 2 лютага МАЗ перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень. Канкрэтна, 2, 6, 9, 13, 16, 20, 23, 27 лютага абвешчаны прастой за так званыя 2/3 зарплаты», ‑‑ паведамілі працоўныя. Гэтую інфармацыю прэс‑цэнтру Хартыі’97 пацвердзілі ў прафсаюзах.

«Так, мне таксама пра гэта паведамілі сёння раніцай на МАЗе. Людзі не будуць працаваць па панядзелках і пятніцах. У гэты панядзелак, дарэчы, ужо не працавалі. Працаваць будзе толькі аўтобусная вытворчасць. Астатнія, у тым ліку вытворчасць аўтамабіляў, скарачаюць працоўны тыдзень», ‑‑ паведаміў прэс‑цэнтру Хартыі’97 Уладзімір Лазоўскі, старшыня прафкама Менскай гарадской першаснай прафсаюзнай арганізацыі, якая ўваходзіць у склад прафсаюза РЭП.

Паводле словаў Уладзіміра Лазоўскага, працоўных МАЗа чакае сур’ёзнае скарачэнне заробкаў.

«На прадпрыемстве і без таго ўжо адбылося скарачэнне зарплаты, людзі страцілі ад 200 да 500 тысячаў рублёў у сувязі з тым, што працуюць у рэжыме няпоўнага часу, абмежаваныя самым сур’ёзным чынам розныя даплаты, прэміі. Зарплата была 1 300 тысячаў — 1400 тысячаў. Зараз ‑‑ ад 800 тысячаў да 1 200 тысячаў. І гэта не мяжа, зарплаты будуць яшчэ больш скарачацца», ‑‑ паведаміў прафсаюзны лідэр.

На Менскам аўтазаводзе, як і на ўсіх беларускіх прадпрыемствах, адбываюцца звальненні працоўных. «Звычайная практыка на нестабільных вытворчасцях ‑‑ працягненне кантрактаў вельмі праблематычнае. На МАЗе не перазаключаюцца кантракты з людзьмі перадпенсійнага ўзросту», ‑‑ сказаў Лазоўскі.

На прадпрыемстве расце колькасць незадаволеных.

«Я думаю, што калі людзі атрымаюць плацёжкі за квартплату, якая ўзрасла на 20 адсоткаў, убачаць разліковыя лісты, вельмі магчымыя стыхійныя выступы.
Размовы сярод працоўных ідуць вельмі крытычныя», ‑‑ канстатаваў прафсаюзны лідэр.

Хартыя'97

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць