Эканоміка88

На асфальтабетонных заводах наракаюць на нізкую якасць бітуму з Мазыра — рэха паставак няякаснай нафты? 

Як стала вядома «Нашай Ніве», прынамсі на адным буйным асфальтавым заводзе ўзніклі праблемы з якасцю бітуму, які пастаўляе Мазырскі НПЗ.

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі сярэдняга звяна.

Яны схільныя звязваць гэта з тым, што менавіта ў Мазыр ішла кепская нафта з Расіі: маўляў, вось на «Нафтане» такой праблемы няма, бо той брудную нафту прымаць не стаў, і блізкі да яго Нафтабітумны завод яе таксама не атрымліваў.

Дарожны бітум у выкарыстанні

Тут трэба сказаць, што якасць бітуму вызначаецца па некалькіх характарыстыках, галоўная з якіх — пенетрацыя, яна дазваляе вызначыць цвёрдасць бітуму. Калі казаць пра дарожную спецыфіку, то чым больш — тым лепш, бо ў будаўнічых, ізаляцыйных і іншых бітумах свае крытэрыі якасці. 

Сэнс атрыманай намі інфармацыі ў тым, што пры замове з Мазыра бітуму маркі «70/100» (у назве маркі другой лічбай адразу і пазначаецца пенетрацыя) прыйшло невядома што. 

Вось пашпарт пастаўленай прадукцыі

Маўляў, бітум быў кепскі і візуальна, і па паху. Таму было вырашана адправіць яго на экспертызу ў адзін з дзяржаўных інстытутаў. Адказ пацвердзіў падазрэнні — па асноўнай характарыстыцы якасць бітуму была далёкай ад дэклараванай. 

А чаму бітум з нізкай пенетрацыяй — гэта кепска? 

Лічыцца, што марка «50/70» (да якой бліжэй за ўсё пастаўлены на завод бітум) горай праяўляе сябе ў будучыні — дарога з такога асфальту больш схільная да расколін зімой.

Арыгіналы дакументаў з подпісамі адказных асоб ёсць у Рэдакцыі

Крыніцы «Нашай Нівы» выказалі здагадку, што кепская нафта тут можа быць ні пры чым.

Маўляў, нядаўна Мазырскі НПЗ знайшоў агента ў Румыніі, куды пачаў пастаўляць бітум.

Але румыны замаўляюць не «70/100», а бітум ніжэйшай якасці.

Пры гэтым, сцвярджаюць крыніцы, бітум для паставак на розныя заводы замешваецца ў адной ёмкасці. Ачысціць яе цалкам ад «папярэдняга» бітуму немагчыма, таму ў выніку наступная партыя перамешваецца з рэшткамі бітуму ніжэйшай якасці — і выходзіць такая сітуацыя.

На заводзе такое рэзка адмаўляюць. 

«У нас ніякіх праблем няма! Усё ў адпаведнасці з інструкцыямі, а пашпарты выпісваюцца толькі на якасныя нафтапрадукты! Калі ёсць доказы, хай кампанія з дакументамі гэтымі звернецца да нас у вызначаным парадку», — адказаў «Нашай Ніве» адзін з кіраўнікоў Мазырскага НПЗ. 

Адметна, што пакрыўджаны бок так рабіць, выглядае, не будзе — работнікі кажуць, што вышэйшыя менеджары баяцца апублічваць інфармацыю, каб не псаваць адносіны з дзяржаўным пастаўшчыком.

Варта сказаць, што з такой праблемай сутыкнуўся пакуль што толькі адзін завод з абзвоненых намі. Але там экспертыз не праводзілі: кажуць, што давяраюць пастаўшчыку. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць