Свет1616

Масква зноў выйшла на вуліцы з патрабаваннем свабодных выбараў

У цэнтры Масквы пачалася несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у Масгардуму і арыштаваных у рамках справы аб «масавых беспарадках», перадае РБК. Актывісты сабраліся ля помніка Грыбаедаву на Чыстых Прудах, некаторыя з іх разгарнулі плакаты, а таксама пачалі скандаваць лозунгі. Пазней яны пачалі шэсце па бульварах.

 

Паліцыя просіць адысці да тратуараў і ніяк не перашкаджае праходу ўдзельнікаў шэсця.

Карэспандэнт РБК звярнуў увагу на адсутнасць АМАПу, свабодны ўдзел у акцыі лідараў апазіцыі Любові Собаль і Канстанціна Янкаўскаса, а таксама на адсутнасць заклікаў з боку паліцэйскіх разысціся.

Акцыі пратэсту ў Маскве праходзілі з сярэдзіны ліпеня, калі акруговыя выбаркамы адмовіліся зарэгістраваць на выбары ў Масгардуму юрыстаў Любоў Собаль і Івана Жданава, кіраўніка савета дэпутатаў Краснасельскага раёна Ілью Яшына, экс-дэпутатаў Дзярждумы Генадзя і Дзмітрыя Гудковых, былога старшыню «Адкрытай Расіі» Аляксандра Салаўёва, муніцыпальнага дэпутата Канстанціна Янкаўскаса.

Акруговыя выбаркамы і ЦВК тлумачылі адмову вялікай доляй несапраўдных подпісаў, выяўленых экспертамі-графологами, а таксама іншымі парушэннямі з боку кандыдатаў. Апазіцыя сцвярджае, што подпісы належаць рэальным людзям, а іх праверка вялася непразрыста.

Пасля акцый пратэсту была распачата крымінальная справа аб «масавых беспарадках», у рамках якога арыштавалі 13 чалавек. Акрамя таго, з арганізатараў мітынгаў праз суд запатрабавалі спагнаць больш за 13 млн расійскіх рубублёў (больш за $200 тыс.).

Каментары16

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць