Улада11

Лукашэнка працягнуў дзеянне праграмы сямейнага капіталу да 2024 года

Фота Надзеі Бужан

Тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу працягваецца з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года з пашырэннем напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання зыходзячы з інтарэсаў шматдзетных сем'яў. Гэта прадугледжана ўказам №345 «Аб сямейным капітале», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Паведамляецца, што фарміраванне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях, з базавым памерам на 1 студзеня 2020 года 22,5 тыс. рублёў. Пры гэтым для захавання пакупніцкай здольнасці памер сямейнага капіталу будзе штогод індэксавацца ў залежнасці ад тэмпаў росту спажывецкіх цэн.

Указам таксама прадугледжана, што права на прызначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей, калі з улікам народжанага (усыноўленага) дзіцяці ў сям'і выхоўваюцца не менш за трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Прызначэнне сямейнага капіталу ажыццяўляецца пры звароце ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Права на зварот па прызначэнне сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (ўсынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей, а права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу — па заканчэнні 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.

Пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на сямейны капітал, сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці.

Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў; атрыманне паслуг у сферы адукацыі (для аплаты навучання пры атрыманні членамі сям'і сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі); атрыманне платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя.

Парадак і канкрэтныя мэты выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, а таксама парадак і ўмовы іх датэрміновага выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў.

Гэтыя сродкі будуць размяшчацца ва ўклады (дэпазіты) «Сямейны капітал» у Беларусбанку.

Сродкі, у дачыненні да якіх грамадзяне не звярнуліся на працягу 3 гадоў пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу, альбо не выкарыстаныя на працягу 5 гадоў пасля падачы заявы аб распараджэнні імі, падлягаюць вяртанню ў рэспубліканскі бюджэт.

У мэтах забеспячэння роўных магчымасцяў для шматдзетных сем'яў, якім сямейны капітал прызначаны раней (па праграме 2015-2019 гадоў), указам таксама прадастаўлена ім права на датэрміновае выкарыстанне гэтых сродкаў па пералічаных накірунках

Каментары1

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць