Грамадства22

«Збіраем пазлы з 42 000 дэталяў, іншыя нецікавыя». Сям’я беларусаў прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па збіранні пазлаў

У мінулыя выхадныя ў Іспаніі прайшоў першы чэмпіянат свету па збіранні пазлаў. У ім прынялі ўдзел беларусы — мінчане Раман Валынец і Юлія Кім.

Раман і Юлія працуюць у IT. Збіраць пазлы пачалі гадоў з дзесяць таму.

«Выпадкова трапілі ў інтэрнэце на форум аматараў пазлаў, які стварыў хлопец з Таганрога. Сталі сябраваць, дзяліцца поспехамі. Так атрымалася, што аматараў пазлаў стала вельмі шмат, вырашылі правесці спаборніцтвы. Гады два таму ўбачылі, што ў Бельгіі збіраецца вялікі форум, такі пазл-марафон, дзе трэба цягам 24 гадзін без перапынкаў збіраць пазлы. Ты заканчваеш адзін, табе падаюць другі. Мы паехалі туды і перамаглі. Адны з самых актыўных удзельнікаў былі іспанцы. Яны яшчэ тады казалі, што мараць правесці ў сябе сусветны чэмпіянат», — распавядае Раман Валынец.

Сёлета, у апошнія выхадныя верасня, пазл, як кажуць, склаўся. На чэмпіянат, які адбыўся ў іспанскім горадзе Вальядалід, сабраліся прадстаўнікі 40 краін.

Спаборніцтвы праходзілі ў трох катэгорыях: адзіночнай, парнай і каманднай.

У адзіночным спаборніцтвы Юля заняла 72 месца са 198 удзельнікаў, Раман стаў 132. У парных спаборніцтвах беларусы сталі 69-мі.

«У адзіночнай і парнай катэгорыі патрабавалася сабраць за гадзіну пазл з 500 дэталяў, які раней не збіраўся, а ў каманднай — адразу чатыры пазлы (2 — на 1 000 кавалачкаў, 2 — на 1 500). Максімальны час таксама быў абмежаваны. Свой пазл трэба было сабраць за 2 гадзіны, а камандны за 8 гадзін. Калі хтосьці не паспяваў скласці пазл цалкам, то журы лічыла кавалачкі, якія засталіся», —расказвае Раман.

Вынік беларусы паказалі невысокі, Раман Валынец патлумачыў, што збіраць пазлы — гэта зусім не дзіцячая забава.

«У кожнага, калі так можна сказаць спартсмена, свая тактыка. Я, напрыклад, спачатку збіраю рамку, пасля спрабую згрупіраваць кавалачкі пазлаў па элементах, пасля выкладваю плямкамі. Некаторыя робяць па-іншаму. Аказалася, што хтосьці цяміць хутчэй», — смяецца Раман.

Ён расказвае, што пазлы ён і жонка збіраюць пастаянна. «У асноўным мы іх замаўляем. І замаўляем тыя, у якіх больш за 10 тысяч дэталяў. Зараз, напрыклад, збіраем пазл на 42 000 дэталяў. Яго памер 2х7 метраў. Сюжэты люблю розныя, і прыроду, і коцікаў», — прызнаецца Раман Валынец.

Што ж адбываецца з ужо сабраным пазлам?

«Ён разбураецца і прыбіраецца назад у скрыню. Некаторыя працы мы раней афармлялі ў рамкі і вешалі на сцены, а цяпер, калі сталі збіраць вялікія пазлы, дзе ж такіх сцен набярэш? Таму фатаграфуем гатовую працу і разбіраем яе», — адказаў Раман.

 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць