Макей: Калі хочам захаваць нацыю, трэба больш увагі надаваць беларускай мове

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей лічыць неабходным папулярызаваць беларускую мову разам з захаваннем рускай мовы ў якасці другой дзяржаўнай. Пра гэта міністр замежных спраў заявіў сёння журналістам, перадае БЕЛТА.
Уладзімір Макей адзначыў, што на беларускай мове ў Беларусі гаворыць менш людзей, чым на рускай, і таму беларускай трэба надаваць больш увагі.
«Калі мы хочам захаваць нацыю, народ, дзяржаву, то гэта само сабой зразумела», — сказаў ён.
Міністр падкрэсліў, што гэта зусім не значыць, што руская мова будзе выцясняцца з нейкіх сфер і што Беларусь настроена супраць Расіі, рускага народа.
«У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская, — нагадаў ён. — І руская другой дзяржаўнай, па-мойму, нідзе ў свеце больш не з'яўляецца».
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары