У Асіповічах мужчына падпаліў два аўтамабілі. Ён пабачыў былую дзяўчыну з іншым кавалерам

Ноччу 10 кастрычніка ў пажарную службу паступіла паведамленне аб узгаранні двух аўтамабіляў. Высветлілася, што падпалілі адзін з іх, а таксама загарэўся іншы.
Неўзабаве быў затрыманы 28-гадовы мужчына. Высветлілася, што днём раней ён убачыў сваю былую дзяўчыну, што праязджала ў аўтамабілі з маладым чалавекам.
З рэўнасці ён падпаліў той аўтамабіль, які належыў маці маладога чалавека.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары