Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2222

Лукашэнка — Салану: торг тут недарэчы!

Падтэкст такі: не накідайце нам свае каштоўнасныя пункцікі, давайце ладзіць «прагматычны дыялог»! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У развіцці дачыненняў між Беларуссю і ЕС не мусіць быць гандлю. БЕЛТА акцэнтуе ўвагу менавіта на гэтым месіджы Лукашэнкі Салану. Падтэкст такі: не накідайце нам свае каштоўнасныя пункцікі, давайце кантактаваць прагматычна!

Другая тэза, што прагучала з вуснаў гаспадара на сустрэчы 19 лютага: трэба выключыць з дыялогу пасярэднікаў, асабліва нядобразычлівых. Тут падтэкст таксама празрысты: хай не лезе апазіцыя! Гэтую тэму днямі Лукашэнка разгарнуў у Магілёве. Апазіцыя намаляваная купкай крымінальнікаў. Ну як можна такіх пускаць за стол высокай палітыкі?

Зразумела, блізкія да ўлады агенцтвы цытуюць адзін бок, высокі госць пэўна ж выдаў правільныя тэзы наконт важнасці дэмакратыі, вяршэнства закону ды правоў чалавека.

Але выглядае на тое, што

дэ-факта Брусель зараз ідзе ў рэчышчы накінутага Мінскам “прагматычнага дыялогу”.

Пэцканне ж палітычных апанентаў брудам — гэта не толькі інерцыя старой кружэлкі. Сёння гэта звышзадача. Бо калі прызнаць іх правы, то,

сказаўшы “а”, трэба казаць і “б”. Трэба прызнаваць, што існая сістэма абсалютна не прыстасавана для канкурэнтнай палітыкі і яе трэба не тое што апгрэйдзіць, а цалкам перарабляць.

Ага, разагналіся!

Да апазіцыі ж, што піша “цялегі” Еўропе, тутэйшае начальства, мусіць, без разбору прылічвае ўсіх, хто мае адрозны погляд на развіццё Беларусі. Не выключана, што ў разрад “цялегі” трапіў і прапанаваны экспертамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў супольна з офісам “За дэмакратычную Беларусь” разумны план пакрокавага ангажавання краіны ў еўрапейскі кантэкст.

Іншая рэч, што і Брусель пакуль што не надта гарыць жаданнем неяк фармалізаваць стратэгію на беларускім кірунку. Пытанне аб “дарожнай карце” так і павісла ў паветры.

Еўрачыноўнікам зручней мець, як яны кажуць, “гнуткі інструмент”. Але ж каб пры такой методзе не загнуліся найперш хітрыя спадзевы Бруселя ўзяць сваё спакваля! Акурат сваё возьме рэжым, нічога не мяняючы ў краіне.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць