Шайгу: Расія і Беларусь прымаюць меры ў адказ на актыўнасць НАТА каля межаў Саюзнай дзяржавы
Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на пасяджэнні сумеснай калегіі ваенных ведамстваў РФ і Беларусі
«У процівагу размяшчэнню войскаў Паўночнаатлантычнага блока ля нашых межаў і рэалізацыі натаўскай ініцыятывы «чатыры па 30» мы вымушаны прымаць меры ў адказ абарончага характару. У гэтых мэтах нарошчваем патэнцыял нашых войскаў, ажыццяўляем іх планавае пераўзбраенне», - сказаў міністр абароны Расіі.
Па словах Сяргея Шайгу, асноўная ўвага надаецца «развіццю рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўцы, а таксама фармаванню дзейснай нарматыўнай прававой базы». Абстаноўка на заходнім стратэгічным напрамку, па ацэнцы Шайгу, «застаецца напружанай».
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары