Свет11

Балгарыя выслала расійскага дыпламата 

МЗС Балгарыі дала расійскаму дыпламату, абвінавачанаму ў шпіянажы, 24 гадзіны, каб пакінуць краіну, бо просьба да Масквы адклікаць яго да 28 кастрычніка не была выкананая, паведамляе «Радыё Свабода».

Першапачаткова Міністэрства абвясціла, што адзін з дзевяці першых сакратароў расійскай амбасады ў Сафіі пакінуў краіну 28 кастрычніка.

Расейскае пасольства ў Сафіі пацвердзіла атрыманне пісьмовай запіскі для свайго дыпламата аб сыходзе і заявіла, што ён будзе выконваць вызначаныя тэрміны.

Ні МЗС, ні пракуратура, ні амбасада Расіі не раскрылі імя падазраванага шпіёна. Дасудовая справа расійскага дыпламата была прыпыненая 28 кастрычніка на той падставе, што ён абаронены дыпламатычным імунітэтам.

Расійскі дыпламат нібыта правёў кансьпіратыўныя сустрэчы з высокапастаўленымі балгарскімі чыноўнікамі, у тым ліку з доступам да сакрэтнай інфармацыі аб справах Балгарыі, NATА І ЕС. Па словах пракуратуры, дыпламат меў намер перадаць інфармацыю за мяжу.

Гэта першы публічна вядомы выпадак высылкі расійскага дыплямата з Балгарыі з 2001 года, паведамляе мясцовы навінавы сайт Mediapool. Летась Сафія не далучылася да сваіх саюзьнікаў па NATO і ЕС па выгнанні расійскіх дыпламатаў з нагоды атручэння былога расійскага шпіёна ў Англіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць