Меркаванні66

Мана, поўная мана і статыстыка

З статыстыкі Белстату вынікае, што ВУП у студзені не толькі не вырас, але знізіўся прыкладна на 5%. Піша Барыс Тумар.

Урад абвесціў, што ў студзені валавы ўнутраны прадукт беларускай гаспадаркі працягваў расці назло ўсім ворагам і насуперак таму, што ВУП большасці іншых краінаў Еўропы знізіўся або замёр. Якім чынам быў дасягнуты такі цуд?

Асноўным складнікам поспеху стаў фантастычны рост інвестыцый у асноўны капітал беларускіх прадпрыемстваў — быццам бы ён склаў ажно 24,9%. Гэта значыць, прадпрыемствы хоць і масава прастойвалі, але працягвалі ўдарнымі тэмпамі закупляць новыя вытворчыя лініі, аўтамабілі і будынкі. Верым? Ес, оф кос!

Другім складнікам быў рост рознічнага тавараабароту на 17%, «дзякуючы» дэвальвацыйнаму шоку.

Але і гэтага было мала для дасягнення сімпатычных вынікаў.

Нарэшце, рост цэнаў. Белстатаўскіх звестак пра дэфлятар ВУП у студзені 2009 года няма. Аднак

ёсць афіцыйныя ж, белстатаўскія звесткі пра дэфлятар ВУП у 2008 годзе — 20,6% і ў 4-м квартале 2008 году — 20,2%.
І ёсць звесткі пра стан цэнаў у студзені, на аснове якіх вылічваецца дэфлятар, гэты індэкс сярэдняга росту цэнаў у гаспадарцы.

Дык вось, індэксы росту цэнаў або выраслі ў студзені проці 4-га кварталу, або засталіся прыкладна на тых жа ўзроўнях. Вырас індэкс росту спажывецкіх цэнаў (у студзені ён быў на 0,4% працэнтавыя пункты вышэйшы, чым у 4-м квартале — 15% супраць 14,6). Вырас індэкс росту цэнаў прамысловых вытворцаў (у 4-м квартале ён быў 18%, у студзені стаў 19,9).

Такім, чынам, можна зрабіць выснову, што індэкс-дэфлятар у студзені таксама вырас з 20,2%, якія ён складаў у 4-м квартале, да прыкладна 20,5-21%.

Аб’ём ВУП у студзені 2008 году склаў у бягучых цэнах 7,9 трыльёна рублёў, а ў студзені 2009 году – 9,1 трыльёна рублёў. Аднак гэта ў бягучых цэнах. А ВУП заўжды разлічваецца ў супастаўных цэнах, з пералікам праз дэфлятар. Дык вось,

пры пераліку праз дэфлятар выходзіць, што ВУП Беларусі ў студзені знізіўся прыкладна на 5%.

Заяўлены Белстатам рост 4,2% выходзіць толькі, калі прыняць студзеньскі дэфлятар меншым прыкладна ўдвая за яго рэальны памер.

Маем справу з фальсіфікацыяй паказчыкаў?

«Ну чаго гэтыя пісакі ўсё прыдзіраюцца? — скажа ідэолаг. — Нават калі ў вашых словах і ёсць доля праўды, гэта ж робіцца з добрымі намерамі — каб стварыць у людзей добры псіхалагічны фон, каб ім здавалася, што сітуацыя стабільная, краіна ідзе ў правільным кірунку, каб яны верылі кіраўніцтву. Усё гэта спрыяе калі не росту прадукцыйнасці працы, дык прынамсі спакойнаму сну. І так патроху-патроху і крызіс пераспім».

Баю-баю, люлі-люлі...

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

На могілках у Мінску знеслі старыя крыжы і агароджы. Замест іх ставяць безаблічныя бетонныя падгалоўнікі12

У невялікім англійскім горадзе на клумбах «высадзілі» пластыкавыя кветкі. І гэта прынцыповая пазіцыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць