Надвор'е55

Этнолаг: На Новы год снегу не будзе, так кажуць прыкметы

Фота Юліі Міцкевіч

Этнолаг і фалькларыст Алена Доўнар-Запольская распавяла Tut.by, што па народных прыметах зіма, хутчэй за ўсё, будзе не марознай. Маразы традыцыйна прыйдуць да Вадохрышча ў студзені.

І мяркуючы па ўсім, снегу на Новы год таксама не будзе. Лічылася, што калі снег ёсць на Дзмітрыеў дзень 8 лістапада, то ён будзе і на Новы год, і Каляды. А ў гэтым годзе снегу ў гэты дзень не было.

14 кастрычніка быў Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Па гэтым дні ў народзе вызначалі, якім будзе надвор'е зімой. Казалі так: «Які Пакроў, такой будзе і зіма, аж да самай вясны». У нас на Пакроў была анамальна цёплае надвор'е.

21 лістапада быў Міхайлаў дзень, і быў моцны вецер, было марозна і вельмі непрыемна на вуліцы. Людзі верылі, што калі ў гэты дзень такое надвор'е, то 19 снежня, у Дзень Свяціцеля Мікалая, будзе адліга.

Сам па сабе снежань будзе вызначаць надвор'е не толькі на астатнюю зіму, але і вясну, і лета. У народзе была такая прыказка: «У снежні адкрытае вуха, то летам хораша і суха».

Каментары5

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі21

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ7

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць