Усяго патроху

Вясна просіць пачакаць

Плюсавая тэмпература ўсталюецца пры канцы тыдня, а сапраўдная вясна прыйдзе ў другой палове сакавіка.

Да сярэдзiны першай дэкады сакавiка надвор’е ў нашай краiне будзе вызначацца зонай павышанага цiску, паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Менавiта таму да чацвярга ападкаў амаль не будзе, толькi ў заходнiх раёнах чакаецца невялiкi кароткачасовы снег i мокры снег. На дарогах месцамi галалёдзiца, уначы i ранiцай у асобных раёнах туман i намаразь. Тэмпература паветра сёння ўдзень ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, у сераду ўначы мiнус 1—7, на ўсходзе да 12 марозу, удзень — 0—6 цяпла.

У другой палове тыдня на тэрыторыю Беларусi завiтае адносна цёплае паветра з боку поўдня Еўропы. Аднак будзе ветрана, што зробiць надвор’е не вельмi камфортным. Часам будзе iсцi дождж i мокры снег. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў,

удзень — ад мiнус 1 да 5 цяпла.

Згодна з папярэднiмi доўгатэрмiновымi прагнозамi, сярэднясутачная тэмпература сакавiка павiнна быць прыкладна на 1 градус вышэйшая за статыстычныя паказчыкаў (тэмпературная норма месяца складае ад мiнус 4 да плюс 1 градуса), ападкi ў межах нормы.

Актыўныя веснавыя працэсы пачнуцца не з першых дзён сакавiка.
У першай палове месяца ўначы будзе яшчэ падмарожваць, а ўдзень тэмпература паветра будзе вагацца каля нуля. Цяплей стане ў другой палове сакавiка, калi дзённая тэмпература паветра будзе дасягаць 1—8 цяпла, а на поўднi краiны — падымацца i да плюс 9‑‑14 градусаў.

Сяргей Куркач, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць