Грамадства11

«Вызваленне» ў Вільні

Радкі з вядомага верша беларускай паэткі вельмі дарэчы прыгадваюцца пасьля прагляду дакументальнага фільма «Вызваленьне» рэжысёра Вольгі Нікалайчык, прэзентацыя якога адбылася ў Таварыстве Беларускай Культуры ў Літве ў апошнюю суботу лютага. На чарговае мерапрыемства чакалі вядомых грамадскіх дзеячоў з Беларусі, але атрымалася прыехаць Вользе Мікалайчык і маці палітвязьня В.Сіўчыка Галіне Сіўчык‑Лукашовай.

Першай перад прысутнымі выступіла сп.Вольга, яна наведвала Вільню з моладзьдзю ў час перабудовы, была ўдзельніцай розных мерапрыемстваў, якія ладзілі беларусы‑віленчукі па адраджэньню культуры, мовы напрыканцы мінулага стагодзьдзя,таму яе не ўсім трэба было прадстаўляць.

Вольга Мікалайчык‑ вучаніца рэжысёра М.Хашчавацкага, толькі яна нарадзілася ,вучылася ў Беларусі і жыве з ёй у сэрцы.

Вольга Нікалайчык расказала аб працы над фільмам, асабліва балюча было мантаваць, зноў і зноў прыходзілася суперажываць. Фільм можна ўмоўна раздзяліць на тры часткі: усталяваньне крыжа каля вёскі Дражна недалёка ад Мінска, як памяць аб загінуўшых мірных жыхарах ад рук мясцовых партызанаў, другая‑пікеты маладога фронту, трэцяя‑палітвязьні і паховіны Ірыны Казулінай. Фільм цяжкі, многія прысутныя ў зале не хавалі сьлёз, калі хапалі маладых дзяўчат і вязілі ў пастарунак, калі абражалі жанчыну. Няўжо такое можа быць у ХХІ ст.?

Вельмі прачулы момант‑ паховіны Ірыны Казулінай, яе апошняее інтэрв,ю, жыцьцё‑ цалкам ахвяраванае мужу.

Згадваецца выступленьне Ірыны ў Вільні на днях беларуска‑літоўскай культуры, у мінулым годзе яна адышла ў іншы сьвет. Па ініцыятыве ТБК адбыліся дзьве службы за Ірыну Казуліну‑ у касьцёле сьвятога Барталамея і ў Кафедральным саборы. Яна засталася ў сэрцах тых, хто яе ведаў. У фільме добра падабрана музыка, выступленьне фальклорнага гурту. А цалкам фільм аптымістычны, бо у мастака Алеся Пушкіна пяцігадовы сын Міколка ведае беларускага патрыёта Юрку Моніча і кожны год ходзіць разам з бацькам у Монічаў лес з партрэтам і моліцца за яго, у роднай вёсцы Бобры ладзяць Купальле, на Дзяды бываюць у Курапатах, вырас.

Андрэй Кім‑ малады патрыёт, якім ганарыцца маці, маладая дзяўчына, у якой рамантычнае , дзіцячае застаецца ў мінулым, яна выбрала іншы шлях,яе дзейнасьцю і пазіцыяй ганарыцца бацька. Сёньня на пачатку ХХІ ст., мы зьяўляемся сьведкамі значных зьменаў у жыцьці, моладзь імкнецца жыць у вольнай незалежнай краіне, адлюстроўваць падзеі. пакінуць для нашчадкаў гісторыю.

Жыцьцё‑кароткае,Бацькаўшчына‑вечная, так прамаўлялі старажытныя рымляне. Уперадзе доўгае жыцьцё ў фільма, а ў таленавітага рэжысёра‑будучыня.

Перад прысутнымі выступіла маці Вячаслава Сіўчыка і Дз.Лукашова‑ Галіна Сіўчык‑Лукашова, яна цалкам падтрымоўвае грамадскую і палітычную дзейнасьць сыноў, і, вядома, як маці, перажывае за іх.

Заля была поўная , пасьля сустрэчы яшчэ працягвалася бяседа і абмеркаваньне фільма за кубкам гарбаты, шмат было пытаньняў да рэжысёра фільма, бо віленчукі мелі гонар першымі яго пабачыць і абгрунтавана ацаніць.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць