Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры33

Мост узьяднаньня беларускага народу

Такі мост існаваў у Горадні, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Ён злучаў праз Нёман дзьве часткі Горадні. Злучаў яшчэ напачатку мінулага году. Чыгунныя краты мелі дату, а шыльды на мосьце паведамлялі, што ён пабудаваны ў 1949 годзе ў гонар 10‑годзьдзя гэтага самага ўзьяднаньня.
У горадзе, дзе надпісаў, датаў у камні ці жалезе амаль няма, гэта ўспрымалася зь цікавасьцю, больш за тое, са здавальненьнем.

Яго закрылі на перабудову ў палове студзеня, дакладна ў сярэдзіне мінулай восені зноўку адкрылі рух, пашырыўшы ўдвая і ўзьняўшы амаль на паўтары мэтры. Карацей, стаханаўская будоўля атрымалася. Але зрабілі сапраўды больш выгодным, зручным і сучасным. Наперад было зразумела, што краты ўзьяднаньня зьнікнуць назаўсёды. З аднаго боку, патрэба ў іх мінула: падзелены надвая гляк склеілі, дакладней зьляпілі наноў, падгартавалі нават. Зь іншага, шкада, канечне.

Нашыя масты ніяк звычайна, прынамсі, адметна не называюцца: так, па‑савецку як‑небудзь, нібы вуліцы. Бальшавіцка‑ленінская, сацыялістычна‑камуністычная, молатава‑рыбентропская. А вось у Горадні гэткая была назва, ды яшчэ з прысьвячэньнем беларусам менавіта. Мядзьведзь ў лесе памёр, мабыць, калі дадумаліся, галоўнае наважыліся напісаць такое. Хаця рэальна, таксама зразумела, што нідзе назва гэтая не фігуравала, мост называлі заўжды папросту Старым, вось і ўсё.

Пераправа цераз Нёман прыблізна тут існавала заўжды, крыху больш управа або на на дзьвесьце мэтраў улева. Гэтаму мосту канкрэтна гадоў сто, і вось што самае дзіўнае, нечаканае: яго вырашылі больш ніколі не ўзрываць… Газэты паведамілі як пра казус: будаўнікі раптам натрапілі ў маставых апорах на пустыя нішы, выклікалі спэцыялістаў і тыя патлумачылі ‑‑ гэта студні для закладкі дынаміту! Нават у 1949‑м мост адбудавалі, прадугледзеўшы абавязковую магчымасьць яго зьнішчыць, калі будзе зноўку падыходзіць вораг, хаця савецкія войскі густа стаялі тады ажно да Эльбы.

Яшчэ больш нечаканым мне здалося тое, што, ня доўга думаючы, студні для дынаміту ўзялі да замуравалі, іх больш няма! Замуравалі, не ўзгадняючы з Саветам абароны, з Вярхоўным галоўнакамандуючым, з Саветам бясьпекі і Саўнаркамам і нават на Лубянку, атрымліваецца, не паведамілі… Уяўляеце? Яны больш не баяцца вэрмахту, бунтэстагу, абвэру, бундэсвэру і нават Пэнтагону! Яны толькі ствараюць буры ў шклянцы з вадою па яшчыку, каб тлуміць галаву насельніцтву уяўнымі ворагамі і пагрозамі. А насамрэч яны болей не зьбіраюцца адступаць за Нёман, патрыятычна абараняць крэпасьць‑герой, бо ведаюць: ніхто наступаць болей ніколі ня будзе, прынамсі з заходняга боку.

Я паставіў кропку і мне раптам падумалася: а можа мост пакідаюць, каб мець магчымасьць, наадварот, адступіць на захад, бо, як мне сказаў на вуліцы днямі гарадзенскі спадар з націскам, па складах: да Эўропы заўсёды лепей бліжэй, чым далей быць, бо Эўропа ня Азія… Так, і на кожнага гуна знойдзецца барбар, ці гэта ня з той опэры?

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць