Грамадства3232

Дырэктарка беларускамоўнай гімназіі у Дзяржынску атрымала вымову за расійскамоўныя класы

Дырэктарка беларускамоўнай гімназіі Дзяржынска Людміла Паўхлеб атрымала вымову за класы з расійскай мовай навучання, піша Радыё Свабода.

Такім чынам улады адрэагавалі на петыцыю супраць русіфікацыі дзяржынскай гімназіі, якая з'явілася на petitions.by у кастрычніку і сабрала 681 подпіс. Пасьля збору подпісаў петыцыю накіравалі ў Міністэрства адукацыі Беларусі.

Чаго дамагаліся ў петыцыі

У Дзяржынску ёсць 2 школы i 2 гімназіі. Толькі адна з 4 навучальных установаў да нядаўняга часу лічылася беларускамоўнай — гімназія горада Дзяржынска. Аднак у 2019 годзе ў яе набралі чатыры расійскамоўныя класы і адзін беларускамоўны, адзначаюць у петыцыі. Справаводства таксама перавялі пераважна на расійскую мову.

У петыцыі адзначаюць, што, хоць «дзяржава нам гарантуе (паводле заканадаўства) раўнапраўе дзвюх дзяржаўных моваў», сёлета толькі 10% першакласнікаў у Дзяржынску могуць вучыцца па-беларуску, таму «беларуская і расійская мовы знаходзяцца аб’ектыўна ў несправядлівых умовах».

У петыцыі прасілі:

  • Вярнуць беларускамоўнае навучанне ва ўсе пачатковыя класы гімназіі г. Дзяржынску.
  • Вярнуць вядзенне справаводства адміністрацыяй, настаўнікамі і вучнямі (запаўненне навучальных планаў, дзённікаў і г.д.) на беларускай мове.

Як на петыцыю адказалі ўлады

Адказ на петыцыю прыйшоў з Галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. У ім адзначаецца, што «гімназія дзейнічае на падставе статуту (п. 1 арт. 22 Кодэксу аб адукацыі). Навучанне ў ёй ажыцьцяўляецца на беларускай мове, выхаванне — на беларускай і расійскай мовах».

«За парушэнне прававых нарматыўных дакументаў пры арганізацыі прыёму ў першую класу дырэктару гімназіі Паўхлеб Л. С. абʼяўлена вымова», — гаворыцца ў адказе.

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што «замена беларускай мовы навучання на расійскую ў гімназіі не плануецца» і што мясцоваму ўпраўленню адукацыі, спорту і турызму «рэкамендавана забяспечыць дзейсны кантроль за вызначэннем беларускай мовы навучання пры фармаванні кантынгенту навучэнцаў і сеткі ўстановаў адукацыі».

Русіфікацыя: у беларускамоўнай гімназіі Дзяржынска з’явіліся рускамоўныя першыя класы

Каментары32

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць