Крэмль пра адносіны з Беларуссю: «Пакуль апакаліптычныя сцэнары прапануем не абмяркоўваць»
Расіі і Беларусі пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасці па пытаннях нафты і газу. Аднак гэта не падстава абмяркоўваць «апакаліптычныя сцэнары», заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.
«Там цяпер не варта перабольшваць рызыкі, хоць сапраўды пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасці. Вы ведаеце, што ўчора мела месца працяглая гутарка, абмяркоўваліся пытанне інтэграцыі, справы газавыя і нафтавыя. Пакуль дамоўленасці дасягнуць не ўдалося», — распавёў Пяскоў.
Паводле яго слоў, Пуцін і Лукашэнка ўжо далі ўказанні кампаніям у абедзвюх краінах, аднак пакуль гэтыя намаганні «не ўвянчаліся поспехам».
«Пакуль апакаліптычныя сцэнары прапануем не абмяркоўваць. Размова будзе працягнута», — падсумаваў Дзмітрый Пяскоў.
Каментары