Улада66

«Лукашэнка становіцца Ціта»? Што амерыканскія эксперты думаюць пра Беларусь

У эфіры амерыканскага грамадскага радыё NPR прагучала перадача, прысвечаная адносінам Беларусі і ЗША. У ёй узялі ўдзел былы памочнік дзяржсакратара ЗША (пры Джорджу Бушу) Дэніэл Фрыд, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Freedom House Сафія Арлоскі і прэзідэнт Jamestown Foundation Глен Гоўвард, перадае Радыё Свабода. 

Дыскусію вяла журналістка Мішэль Кэлеман, спецыялістка па пытаннях Усходняй Еўропы.

На пачатку перадачы вядучая нагадала, што Беларусь — адна з самых рэпрэсіўных краін Еўропы і што ёй ужо чвэрць стагоддзя кіруе адзін чалавек. «Дык чаму адміністрацыя Трампа імкнецца палепшыць сувязі з ім цяпер?» — задала пытанне Кэлеман.

Пра ўплыў на Беларусь

Ціск не спрацаваў. Інфармацыйны ўплыў не спрацаваў. Давайце праяснім, што з Беларуссю нічога не атрымалася. Таму што гэтая адміністрацыя спрабуе зноў. Мае чаканні асцярожныя, і я не збіраюся асуджаць іх за гэта. (Дэніэл Фрыд)

Пра незалежнасць

«Пакуль Беларусь захоўвае свой суверэнітэт нават пры мясцовым дэспаце, гэта не канец. Пакуль ёсць жыццё, ёсць надзея, і будучыня можа быць іншай. Але калі Расея паглыне Беларусь, гульня скончыцца — і эпік фэйл [поўны крах]». (Дэніэл Фрыд)

Пра абмен амбасадарамі

Гэта сапраўды карысна для людзей у Злучаных Штатах і Беларусі. Але ў той жа час мы бачым, што ЗША сталі больш мяккімі ў пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі, і гэта двухбаковае ўзаемадзеянне з Беларуссю. І гэта, вядома, падстава для непакою, таму што там насамрэч не становіцца лепш. (Сафія Арлоскі)

Пра «апошняга дыктатара Еўропы»

У яго ёсць пачуццё гумару, і ён неяк раней жартаваў, што ён ужо не апошні дыктатар Еўропы. Ён сказаў: я цяпер побач з апошнім. Ён ведае расейскую псіхіку і ведае, што прыярытэтамі Пуціна з'яўляецца славянскае памежжа Расеі, Украіны і Беларусі. (Глен Гоўвард)

Пра «патрэбнага дыктатара»

Часам патрэбен такі чалавек, як Ціта (югаслаўскі дыктатар — РС), каб супрацьстаяць Сталіну (або Пуціну). У гэтым выпадку ў вас ёсць нехта Лукашэнка, які становіцца Ціта, які абараняе наш Усходні фланг ад гэтага расейскага ўварвання ў рэгіён, які вельмі, вельмі стратэгічна важны. (Глен Гоўвард)

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць