Грамадства77

Жыхары Плешчаніцаў не хочуць ездзіць дадатковыя 5 кіламетраў і патрабуюць пабудаваць развязку на М3

Сотні жыхароў мястэчка Плешчаніцаў, у якім агулам жывуць каля 6500 чалавек, падпісалі калектыўны зварот з просьбай пабудаваць яшчэ адну развязку на трасе М3 Мінск — Віцебск. Яны наракаюць, што іначай кожнаму з іх давядзецца штодня праязджаць дадатковыя пяць кіламетраў.

З даўніх часоў праз Плешчаніцы перпендыкулярна праходзілі дзве дарогі, Мінск — Віцебск і Барысаў — Ашмяны (Р63). Пасля вакол Плешчаніцаў пабудавалі аб’язную дарогу, каб трафік па М3 не ішоў праз цэнтр мястэчка.

У выніку на скрыжаванні аб’язной дарогі і старога праезда да Плешчаніцаў утварылася аварыйнае месца. Тыя, хто едуць з Мінска і зварочваюць налева ў Плешчаніцы, павінны прапускаць сустрэчны трафік, які рушыць з Віцебска ў Мінск. І хоць хуткасць абмежаваная 40 км/г, аварыі адбываюцца пастаянна.

Тое самае аварыйнае месца. Уверх сыходзіць дарога ў Мінск, налева — у Віцебск, направа — у Плешчаніцы.

Цяпер М3 рэканструююць. Мясцовым жыхарам спачатку паабяцалі пабудаваць невялікую развязку, каб машыны раз’ехаліся на розных узроўнях. Але цяпер планы ў мэтах эканоміі перагледзелі. На месцы цяперашняга скрыжавання замест развязкі зробяць бар’ер. Левы паварот проста забароняць.

Тым, хто рушыць з Мінска ў Плешчаніцы, прапануюць праехаць некалькі кіламетраў да наступнай развязкі з Р63, а пасля на ёй павярнуць у Плешчаніцы. Атрымліваецца дадатковыя 5 кіламетраў.

Ну а тыя, хто кіруецца ў Мінск, змогуць ехаць па-старому, бо канфлікту левага павароту для іх няма.

Жыхары перакананыя, што іх агульныя страты праз дадатковы прабег будуць значна вышэй за кошт будаўніцтва развязкі, а таму працягваюць перапіску з чыноўнікамі.

Вось такую развязку прапануюць пабудаваць жыхары. Тыя, хто едуць з Мінска ў Плешчаніцы, змаглі б праехаць зверху

Каментары7

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс7

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс7

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць