Музыка4141

«Да відна, да відна засталася не адна». Беларускамоўная песня з запамінальным прыпевам паедзе на Еўрабачанне ВІДЭА

Адбыўся фінал нацыянальнага адборачнага тура на конкурс песні «Еўрабачанне-2020». На песенны конкурс ад Беларусі паедзе VAL з беларускамоўнай песняй «Да відна».

У фінале нацыянальнага адбору выступілі 12 выканаўцаў. У фінале ўдзельнічалі NAPOLI, затым Саша Захарык, Анастасія Малашкевіч, CHAKRAS, Насця Гламазда, Nastasea, Ян Яраш, Анжаліка Пушнова, Дар'я Хмяльніцкая, АЎРА, КейСі, VAL.

Пераможцу нацыянальнага адбору выбралі шляхам падсумоўвання галасоў прафесійнага журы і гледачоў.

Гледачы далі пераможцы 10 балаў (2-е месца), столькі ж балаў VAL атрымала і ад прафесійнага журы.

На першае месца прафесійнае журы паставіла Яна Яраша, а тэлегледачы — гурт Чакрас.

У апошні раз беларускамоўная песня прадстаўляла нашу краіну ў 2017 годзе. У іншыя гады беларускія выканаўцы спявалі па-англійску.

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» сёлета адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Першы паўфінал, дзе выступіць прадстаўнік Беларусі, пройдзе 12 мая, другі — 14 мая, фінал запланаваны на 16 мая.

Вось тэкст песні:

Заплятала восень ясну косамі ды распляла
Заплутала, як зіма замятае сцежкі познія сабой дабяла
Запытала, ой нашто мне той, каго не выбірала
Ой, заблытала да відна, ночка цёмна таямніцамі і жарсцю паўна

Да відна, да відна засталася не адна
Да відна, да відна востры месяц нас яднаў
Да відна, да відна востры месяц нас яднаў
Да відна, да відна засталася не адна
Не мая віна, засталася не адна

Ой, як мала маладзенькая ў дзеўках ды пабыла
Ой, як рана, ой рана, ружа белая, каму ты так квітнець пачала?Ой, ты мама, ой нашто мне той, каго не выбірала
Ой, заблытала да відна ночка цёмна таямніцамі і жарсцю паўна

Да відна, да відна засталася не адна
Да відна, да відна востры месяц нас яднаў
Да відна, да відна востры месяц нас яднаў
Да відна, да відна засталася не адна
Не мая віна, засталася не адна
Засталася не адна

Каментары41

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць