Грамадства55

Дзень Волі ў Гродне адмянілі праз каранавірус. Свята пройдзе ў іншым фармаце

Актывісты праз каранавірус вырашылі адмовіцца ад святкавання Дня Волі-2020 у фармаце масавага фестывалю. Адпаведны ліст яны накіруюць у гарвыканкам. Свята пройдзе ў фармаце, які не прадугледжвае цэнтралізаванага масавага збору людзей у адным месцы. Задуманыя актыўнасці, квэст, пашпарты і візы — па-ранейшаму актуальныя, піша Hrodna.life.

Актывісты кажуць, што незразумела, якая сітуацыя будзе ў Гродне праз два тыдні. Кажуць, што не хочуць падстаўляць людзей пад рызыку захворвання. Таму замест святочнай падзеі будзе шэраг невялікіх акцый культурна-забаўляльнага характару.

У планах — правесці квэст па горадзе, які расцягнецца на некалькі дзён. Запланавана яшчэ некалькі цікавостак, якія пакуль не раскрываюць. На працягу тыдня перад 25 сакавіка кожны дзень будзе нешта адбывацца.

Альтэрнатыўны спосаб адзначыць Дзень Волі

Актывісты прапануюць адзначыць Дзень Волі кожнаму, як ён хоча. Напрыклад, можна ўшанаваць месцы, звязаныя з БНР, прыняць удзел у сіці-квэсце, ушанаваць магілы дзеячоў БНР на праваслаўным могілках на Антонава. Таксама можна ўшанаваць помнікі беларускім дзеячам — напрыклад, Янку Купалу, наведаць мемарыяльныя дошкі Аляксея Карпюка і Міхася Васілька. Або аддаць пашану нашым сярэднявечным героям — Вялікаму князю Вітаўту і Давыду Гарадзенскаму.

Дзень Волі меўся адбыцца ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00 у фармаце гарадскога фэста-квэста з наборам цікавостак. У планах былі палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы, гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячая пляцоўка.

Даведка

25 сакавіка 1918 годзе ў Мінску была створана Беларуская Народная Рэспубліка. Гродна ў 1919 годзе стала другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі горада ў 2018 і 2019 годзе адзначылі 100 і 101 гадавіну стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць