Свет

СААЗ: Больш за 292 тысячы чалавек заразіліся каранавірусам

Агулам 292142 тых, хто заразіўся каранавірусам і 12.784 памерлых было зарэгістравана ў свеце па стане на 21 сакавіка. Пра гэта паведаміла ў ноч з нядзелі на панядзелак у сваім штодзённым інфармацыйным бюлетэні Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), піша tass.ru.

За суткі колькасць тых, хто заразіўся, павялічылася больш чым на 26 тыс. чалавек і дасягнула 292142. Колькасць выпадкаў са смяротным зыходам вырасла на 1600, да 12784. Найбольш захварэлых і памерлых адзначана ў Еўрапейскім рэгіёне - адпаведна 151.293 і 7426 выпадкаў. За суткі колькасць тых, хто захварэў там вырасла на 22.752, а тых, хто памёр - на 1426.

На другім месцы Заходне-Ціхаакіянскі рэгіён СААЗ, да якога, у прыватнасці, аднесены Кітай, Рэспубліка Карэя і Японія. У ім па стане на 21 сакавіка зафіксавана 94.787 тых, хто захварэў і 3438 выпадкаў са смяротным зыходам.

За суткі пра выяўленне каранавіруса паведамілі чатыры новыя краіны і тэрыторыі.

Арганізацыя выказала занепакоенасць ростам электроннага махлярства, калі «злачынцы, што выдаюць сябе за СААЗ, выкрадаюць грошы і адчувальную інфармацыю». «СААЗ заклікае быць пільнымі і правяраць аўтэнтычнасць запытаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць